Нарадзіліся новыя жыхары Кіраўшчыны: знаёмцеся!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у красавіку бягучага года ў раёне нарадзілася 10 малышоў: што цікава, – 5 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.
Адразу двайное шчасце завітала ў сям’ю Іны Рагожнікавай са Стаек: жанчына нарадзіла двайнят – сыночка і дачушку, зараз яна разам з мужам выхоўвае пяцёра дзетак.
Упершыню сталі матулямі Юлія Свірко з Барсукоў і Арына Смайлава з Кіраўска, у іх – сыночкі. У Веранікі Рудак са Скачка і Наталлі Калінінай з Кіраўска нарадзіліся дачушкі-першынцы.
Марыя Баянкова з Добасны стала матуляй у другі раз, у яе – дачушка.
Мнагадзетнымі маці сталі Анастасія Клімовіч з Кіраўска, Рыта Шырокая з Букіно – у іх нарадзіліся сыночкі, Алена Галавач з Кіраўска, у яе – дачушка.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!
Фота носіць ілюстрацыйны характар
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».