Темы

Навагоднія падарункі для адзінокіх пажылых людзей Кіраўскага раёна

Навагоднія падарункі для адзінокіх пажылых людзей Кіраўскага раёна

invalidy-2invalidy-3invalidy-4 invalidy-1Самае любімае свята як дзяцей, так і дарослых, вядома ж, Новы год. Усе з нецярпеннем чакаюць падарункаў, віншаванняў.

Не засталіся без прыемных сюрпрызаў і жыхары раёна, якія зараз пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для адзінокіх пажылых людзей і інвалідаў у в.Хвайніца. Напярэдадні Новага года тут прымалі ганаровых гасцей: кіраўніка раёна Аляксандра Бутарава, старшыню раённага Савета дэпутатаў Галіну Слабоднікаву, намесніка старшыні райвыканкама Таццяну Бяляўскую, начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Алену Лянкевіч, якія шчыра віталі пражываючых, віншавалі з надыходзячымі святамі, уручылі ўсім навагоднія падарункі.
Старшыня райвыканкама адзначыў, што дзяржава робіць усё, каб кожны беларус, які мае патрэбу, атрымліваў якасную сацыяльную падтрымку. І пажадаў прысутным моцнага здароўя, добрага настрою, усеагульнай падтрымкі, цепыні і шчырасці.
Акрамя таго, Аляксандр Бутараў пацікавіўся ў пастаяльцаў умовамі пражывання, якасцю медыцынскага абслугоўвання, выслухаў іх пажаданні. Ён падзякаваў работнікам аддзялення, РЦСАН і ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама за высокі ўзровень дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва.
А канцэртная праграма, падрыхтаваная ўдзельнікамі гурткоў РЦСАН і работнікамі раённага Дома культуры, падняла настрой пажылым людзям.
Сустрэча з навагоднім цудам атрымалася прыемнай і па-дамашняму цёплай. Твары пажылых асвятліліся радасцю, яны засталіся ўдзячныя гасцям.
Настасся ЛОГВІНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость