Темы

Новыя жыхары Кіраўшчыны. Віншуем з прыбаўленнем!

Новыя жыхары Кіраўшчыны. Віншуем з прыбаўленнем!

Classic depiction of a stork in flight delivering a newborn baby

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у сакавіку і красавіку бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 29 малышоў, прычым моцная палова папоўнілася 18 хлопчыкамі, а дзяўчынак з’явілася 11.
У сакавіку сімвал нованароджанага дзіцяці — бусляня — завітаў у 13 сем’яў нашага раёна.
Сыночкі-першынцы нарадзіліся ў Анастасіі Маковіч з Мышкавіч і Алесі Свірковай са Ст.Стаўпішчаў.
Па другім дзіцяці-дачушцы нарадзіліся ў Анастасіі Бяляўскай і Анастасіі Андронавай з Кіраўска, Святланы Шаўчэнка з Мышкавіч, Іны Шабан з Лёўкавіч.
У Анастасіі Аўсянік з Мышкавіч і Таццяны Хурсан з Кіраўска другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі.
У Анжэлы Горбач і Вольгі Калабухінай з Кіраўска нарадзілася па трэцім дзіцяці — хлопчыку.
У Ларысы Кананенка з Кіраўска і Алены Малашкінай з Баравіцы нарадзіўшыеся дачушкі сталі трэцімі дзіцяці.
У Яўгеніі Жданавай са Скрыпліцы сынок стаў пятым дзіцяці ў сям’і.
У красавіку прыемная па­дзея — нараджэнне дзіцяці — адбылася ў 16 сем’ях жыхароў Кіраўшчыны.
Упершыню стала матуляй, нарадзіўшы сыночка, кіраўчанка Аксана Каранкевіч.
У Алены Осіпавай, Вольгі Дрозд, Вольгі Зінькевіч, Анжэлы Пішчалінай, Ірыны Ерафеевай з Кіраўска, Алены Сукора з Мышкавіч, Анастасіі Кейзік з П.Слабады другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі.
У Вольгі Каранкевіч і Ніны Казловай з Кіраўска, Ірыны Калатковай з Добасны нара­дзілася па другім дзіцяці — дачушцы.
Па трэцім дзіцяці — хлопчыку нарадзілася ў Святланы Лук’яненка і Ірыны Астаповіч з Кіраўска.
У кіраўчанкі Іны Іваніцкай нарадзіўшаяся дачушка стала трэцім дзіцяці ў сям’і.
У Элеаноры Халатавай і Натэлы Вашукевіч з Кіраўска нарадзілася па чацвёртым дзіцяці: у першай — дачушка, у другой — сынок.
Жадаем матулям і іх малышам здароўя, цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!

Последние новости

Здоровые города и посёлки

Подростковые суициды: что делать при обнаружении признаков

23 октября 2026
Читать новость
Актуально

Внимание будущему урожаю и сытной зимовке

23 октября 2026
Читать новость
РОЧС информирует

В Кировском районе экстренные службы отработали ликвидацию условных аварий

23 октября 2026
Читать новость
Прием граждан

28 октября прием граждан проведет Елена Владимировна Прудникова-Кирпичёнок

23 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

29 октября прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

23 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

26 октября прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

23 октября 2026
Читать новость