Темы

Педагог плюс вучань — чарговыя поспехі мастакоў з Кіраўшчыны

Педагог плюс вучань — чарговыя поспехі мастакоў з Кіраўшчыны

Імя Аліны Станіславаўны Якавенка добра вядомае ў творчым асяроддзі нашага раёна і нават за яго межамі. А, дакладней, яе шматлікія работы: карціны, вырабы з саломапляцення і іншых матэрыялаў. Настаўнік выяўленчага накірунку дзейнасці дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска — адзіная ў раёне член Саюза майстроў народнай творчасці.

2019-ты ў прафесійнай дзейнасці Аліны Станіславаўны — юбілейны. 35 год яна займаецца любімай справай, якая стала прызваннем — вучыць дзяцей тэхніцы выяўленчага мастацтва, развіваць ў іх эстэтыку і густ да прыгожага. За гэты час таленавіты педагог выхавала шмат творчых рабят, раскрыла і развіла іх здольнасці. Многія з яе выхаванцаў у розныя гады станавіліся пераможцамі і прызёрамі разнастайных конкурсаў, фестываляў, прычым не толькі раённых, а і абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных. Вікторыя Печань, якую вы бачыце на здымку разам са сваёй настаўніцай, — адна з лепшых сённяшніх вучаніц Аліны Якавенка.

Напрыканцы сакавіка бягучага года ў Магілёве прайшоў І рэгіянальны мастацкі конкурс “Майстэрня талентаў”. Удзел у ім прынялі і выхаванцы ДШМ г.Кіраўска пад кіраўніцтвам педагогаў Аліны Якавенка і Людмілы Каранкевіч. За званне пераможцы спрачаліся 72 юных мастака. Конкурс праходзіў у 2 этапы, па 4 акадэмічных гадзіны (малюнак, жывапіс). Пры высокай канкурэнцыі сапернікаў Вікторыя Печань у сваёй узроставай катэгорыі паказала выдатную падрыхтоўку і творчыя здольнасці. Яе малюнак-фантазія пад назвай “Мая маленькая радзіма” быў ацэнены журы дыпломам ІІ ступені. У якасці прыза кіраўчанцы была ўручана кніга пра мастацтва.

Як адзначыла А.С.Якавенка, Вікторыя — вельмі старанная вучаніца, якая крапатліва працуе над сваімі работамі. Любая справа, што датычыцца выяўленчага мастацтва, ёй па сілах. І гэта не першы поспех юнай мастачкі. Нядаўна Віка стала пераможцай Бабруйскага епархіяльнага этапа ХІV Міжнароднага рэгіянальнага конкурсу дзіцячага выяўленчага мастацтва “Прыгажосць Божага свету” ў другой узроставай групе. Былі ў дзяўчынкі і іншыя перамогі.

Творчасць Вікторыі не абмяжоўваецца маляваннем. Яна пераймае ў сваёй настаўніцы тэхніку пляцення з саломкі і робіць гэта на “выдатна”. Пажадаем дзяўчынцы яшчэ шмат творчых поспехаў!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость