Темы

Працягваецца падрыхтоўка да раённых «Дажынак»

Працягваецца падрыхтоўка да раённых «Дажынак»

Працягваецца падрыхтоўка да раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”, якое пройдзе 6 лістапада ў г.Кіраўску.

Арганізацыі, установы шчыруюць на добраўпарадкаванні тэрыторый.

Днямі  прадстаўнікі ДРБУ-197 вялі работы па аднаўленні знака на ўез­дзе ў г.Кіраўск ад в.Букіно, ПМК-225 — у скверы каля райЦГЭ рамантавалі вароты, УКП “Жылкамгас” — ачышчалі чашу фантана ў гарадскім парку, тут жа добраўпарадкоўваліся дарожкі.

З’яўляюцца новыя малыя архітэктурныя формы. Так, напрыклад, тэрыторыю перад РДК упрыгожыў белы раяль, а перад Цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з’явілася карэта.

Жыльцам шматкватэрных дамоў можна яшчэ ўнесці свой уклад у агляд-конкурс на лепшае афармленне дваровай тэрыторыі і ўвогуле ўсім жыхарам раёна пашчыраваць на карысць упрыгожвання родных мясцін.

Фота Максіма МІКЕШЫНА і Аляксандра ХАХЛОВА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость