Прадстаўнікі Кіраўскага раёна ўдастоены дзяржаўных узнагарод
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад у развіццё галіны навуковых даследаванняў, энергетычнай сістэмы, сферы адукацыі, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання насельніцтва, мастацтва, культуры і спорту. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 лістапада.
У лік удастоеных дзяржаўных узнагарод увайшлі і прадстаўнікі Кіраўскага раёна. Так, ордэнам Пашаны адзначаны трактарыст-машыніcт сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Рассвет» iмя К.П.Арлоўскага Мiкалай Белакурскі.
Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны трактарыст-машынicт адкрытага акцыянернага таварыства «Kipaўcкае райаграпрамтэхзабеспячэнне» Уладзiмiр Комар.
Шчыра віншуем землякоў з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі!