Темы

Прафесіянал сваёй справы

Прафесіянал сваёй справы

Бытавое абслугоўванне вельмі важнае для кожнага з нас, у той ці іншай ступені ў паўсядзённым жыцці мы карыстаемся рознымі паслугамі. Асабліва актуальна бытавое абслугоўванне ў сельскіх населеных пунктах. На тэрыторыі раёна працуе 7 комплексна-прыёмных пунктаў, якія аказваюць насельніцтву розныя віды сацыяльна значных паслуг.

Для жыхароў аграгарадка Мышкавічы, мясцовы комплексна-прыёмны пункт мае важнае значэнне. Тут прапаноўваецца шырокі спектр цырульніцкіх паслуг: мужчыны і дзеці могуць зрабіць стрыжку, а жанчыны, акрамя прычоскі – пафарбаваць валасы, зрабіць укладку. Маецца ў продажы шырокі асартымент розных тавараў: пасцельная бялізна, ручнікі, пакрывалы, падушкі і коўдры, жаночыя халаты і іншае. Ёсць магчымасць зака­заць тавар, прычым самому абраць і памер, і раскветку.
Абслугоўваннем сельскага насельніцтва аграгарадка займаецца прыёмшчык заказаў Святлана Шчэрбіч. Жанчына працуе ў сферы бытавога абслугоўвання амаль 37 гадоў, непасрэдна ў Мышкавічах – 17. За гэты час майстар-прафесіянал парадавала моднымі і стыльнымі прычоскамі не адну тысячу чалавек. Святлана Анатольеўна, цікавіцца моднымі тэндэнцыямі ў сваёй прафесійнай сферы, імкнецца ўносіць у работу штосьці новае, раіць сваім кліентам карысную прадукцыю па догляду за валасамі.

Справу, якой займаецца, жанчына абрала мэтанакіравана: з дзяцінства любіла рабіць прычоскі лялькам, потым, калі пасталела, наводзіла прыгажосць сяброўкам. Пасля школы атрымала спецыяльнасць цырульніка ў Бабруйскім вучылішчы №73, і з таго часу не растаецца з нажніцамі і фенам, прыносячы людзям радасць і дорачы задавальненне ад адлюстравання ў люстэрку.
Работы майстру хапае незалежна ад сезону. Асаблівы наплыў, канешне ж, у перадсвяточныя дні, аднак такога, каб ніхто не прыйшоў, практычна не бывае. На пытанне, што складаней: пастрыгчы або зрабіць прычоску, Святлана Анатольеўна адказвае, што ўсё залежыць ад структуры валасоў і пажадання заказчыка.

– Цырульнік, гэта свайго роду псіхолаг, часта даводзіцца падтрымліваць размову, выслухаць і нават даць параду, – расказвае Святлана Шчэрбіч. – Кожны чалавек са сваім характарам, і іншы раз прыходзіцца пастарацца, каб упэўніць кліента, чаго не трэба рабіць са сваімі валасамі, каб не пашкодзіць іх ці не сапсаваць знешнасць. Імкнуся даваць рэкамендацыі так, каб да іх прыслухоўваліся.

У вызначаныя дні па графіку Святлана Шчэрбіч выязджае на раён: аказвае цырульніцкія паслугі ў Жылічах, Стайках, Добасне, Барсуках і Любонічах. Вяскоўцы з гэтых населеных пунктаў асабліва радуюцца прыезду спецыяліста, чакаюць яе, бо ў большасці сваёй гэта пажылыя людзі, якім складана дабрацца да цырульніка ў горад. Па заяўках сяльчан, якія па стане здароўя не маюць магчымасці наведаць цырульніка ў комплексна-прыёмным пункце, Святлана Анатольеўна выязджае на дом.

У майстра шырокая кліенцкая база. Многія толькі ёй давяраюць зрабіць на галаве прыгажосць і стварыць непаўторны імідж. І гэты цырульнік ніколі не падводзіць, а задаволеныя ўсмешкі на вуснах і ззяючыя вочы кліентаў – лепшая ўзнагарода для спецыяліста.

Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость