Раёнка – для ўсіх пакаленняў

Раёнка – для ўсіх пакаленняў

Прыемна, што і школьнікі чытаюць раённую газету. Вучні сярэдняй школы №2 імя К.П.Арлоўскага Захар Бяляўскі (на фота справа) і Мацвей Коршак не толькі захоплены вучобай, спортам і тэхнікай, але і з цікавасцю чытаюць раёнку. Яны заўсёды знаходзяць у ёй нешта цікавае: навіны пра спартыўныя падзеі, нататкі пра жыццё раёна або проста пра знаёмых людзей і родныя мясціны. Акрамя таго, матэрыялы “Кіраўца” абмяркоўваюцца ў школе на інфармацыйных гадзінах.

Вось так падрастаюць уважлівыя чытачы – сур’ёзныя, якія думаюць, тыя, хто любіць сваю малую і вялікую Радзіму. Што гэтыя юнакі менавіта такія, няма ніякіх сумненняў.

Захар Бяляўскі – актыўны член БРПА, удзельнік і пераможца другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Гісторыя” і ”Геаграфія”. Актыўна займаецца самаадукацыяй. Шмат чытае, удзельнічае ў інтэлектуальных конкурсах, сеткавых алімпіядах, праектах.

Мацвей Коршак – актыўны ўдзельнік руху БРПА, удзельнік і пераможца творчых конкурсаў розных узроўняў, школьных праектаў, спартыўных мерапрыемстваў, член школьнай каманды ЮІД.
Мацвей – прызнаны лідар, годна прадстаўляе сваю ўстанову адукацыю на раённых мерапрыемствах.

Калі васьмікласнікам цікава чытаць “Кіравец” – можа, і вам пара падпісацца?

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем