Темы

Старт для новых здзяйсненняў

Старт для новых здзяйсненняў

Апошні званок – кранальнае і значнае свята, якое сімвалізуе завяршэнне школьнага этапа жыцця. Свята з ноткамі суму і слязамі на вачах, з думкамі, поўнымі планаў і надзей, што самае лепшае рабят чакае наперадзе. Пасталелыя выпускнікі развітваюцца з роднай школай, каб зрабіць першы крок у дарослае жыццё.

Свае віншаванні з заканчэннем навучальнага года адрасавала калектыву СШ №1 г.Кіраўска, вучням і іх бацькам старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што сістэма адукацыі – важнейшы складальнік развіцця дзяржавы, асноўная задача якога – павышэнне якасці адукацыі пры захаванні і ўмацаванні здароўя вучняў, выхаванне грамадзяніна краіны. У раёне функцыянуе 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаецца 1828 дзяцей.
Кіраўнік раёна нагадала, што ў гэтым годзе вучнямі і педагогамі ўстаноў адукацыі быў заваяваны 271 дыплом, з іх 102 міжнароднага, 52 рэспубліканскага і 117 абласнога ўзроўняў.

Са словамі віншаванняў з нагоды апошняга званка да вучняў і педагогаў звярнуўся дырэктар установы адукацыі Мікалай Казлоў. Ён адзначыў: «Дарагія выпускнікі, наперадзе ў вас няпросты выбар, ад якога залежыць ваша будучыня. Хочацца, каб вы яго зрабілі свядома і ніколі аб ім не пашкадавалі. Памятайце пра сваю малую радзіму, дзе вас заўсёды рады бачыць, у тым ліку і ў якасці будучых спецыялістаў устаноў і арганізацый раёна».
Словы падзякі ў адрас настаўнікаў, а таксама добрыя пажаданні выпускнікам выказала ад імя бацькоў Вікторыя Бяляўская.
Свята апошняга званка было напоўнена песнямі і танцамі, вершамі і віншаваннямі і, вядома ж, традыцыйным вальсам выпускнікоў, які закруціў у віхуры рабят, якія развіталіся ў гэты дзень са сваім дзяцінствам.
Звонкі залівісты званок у руках першаклашкі даў старт да новых вяршыняў, да надзей і ўзлётаў, новых магчымасцяў і мар.
У добры шлях, выпускнікі!

Подробно в номере № 41 (10663).


Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость