Суботні кірмаш у Кіраўску

Суботні кірмаш у Кіраўску

Ярмарок-1Ярмарок-2 Ярмарок-3 Ярмарок-4 Ярмарок-6 Ярмарок-5У мінулую суботу ў горадзе, на пляцоўцы каля ўнівермага быў арганізаваны раённы кірмаш, у якім прынялі ўдзел сельгасарганізацыі, прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі.
РАПТЗ, ААТ “Дабаснянскае”, СГФ “Чыгірынка” гандлявалі зернем пшаніцы і ячменю, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” прапаноўвала сваю прадукцыю. Попытам карысталася прадукцыя ААТ “Бабушкина крынка”. Побач размясцілася палатка УКП “Кіраўскія бытпаслугі”, прадпрымальнікі прапаноўвалі дзіцячыя цацкі, ажыццяўляўся продаж сувенірнай прадукцыі.
Было прахладнае, ветранае надвор’е, але многія кіраўчане, госці горада завіталі на кірмаш, каб нешта набыць для сябе, ці проста агледзець, дзе і чым гандлююць.
А каля ўніверсама “Цэнтральны” райспажыўтаварыства наладзіла гандаль блінамі, шашлыкамі “з пылу, з жару” — Масленіца ж! Настрой узнімалі культработнікі сваімі заўзятымі песнямі, запрашалі ўсіх у карагод.
Тэкст і фота Наталлі ХАДАКОВАЙ.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем