Сустрэча з насельніцтвам адбылася ў аграгарадку Барчыцы

Сустрэча з насельніцтвам адбылася ў аграгарадку Барчыцы

Чарговая сустрэча з насельніцтвам па пытаннях забеспячэння жыццядзейнасці адбылася ў аг.Барчыцы. Да мясцовых жыхароў завітала рабочая група на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Галінай Слабоднікавай.
Адкрываючы сустрэчу, Галіна Слабоднікава прадставіла прысутным новага намесніка дырэктара КСУП “Барчыцы-агра” Аляксандра Трафімава.
Тэма бяспекі жыццядзейнасці была і застаецца адной з галоўных падчас сустрэч з насельніцтвам. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Собаль нагадаў прысутным аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі, вядзення здаровага ладу жыцця, бо вялікую бяду прыносяць пажары, якія здараюцца з-за незахавання правілаў бяспекі па прычыне алкагольнага ап’янення. У сувязі з наступленнем вясны начальнік РАНС звярнуў асаблівую ўвагу на недапушчальнасць спальвання сухой расліннасці на караню, расказаў аб правілах спальвання смецця і рэшткаў раслін, а таксама падкрэсліў важнасць выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых памяшканнях.

Паколькі сустрэча праходзіла ў перыяд пачатку веснавой палявой кампаніі, Галіна Сдабоднікава абазначыла асаблівую важнасць якаснага і своечасовага правядзення сельскагаспадарчых работ. У КСУП “Барчыцы-агра” для гэтага ёсць усё неабходнае: тэхніка, насенне, угнаенні. Галоўнае, адзначыла кіраўнік раёна, – дысцыпліна, адказнасць на месцах, захаванне тэхналагічных нормаў.
Тэму арганізацыі работ падчас палявой кампаніі прадоўжыў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Ён адзначыў, што ў “Барчыцы-агра” шмат зроблена па стварэнні вытворчых і бытавых умоў для работнікаў. Няма праблем з забеспячэннем спецвопраткай. Як станоўчы момант прагучаў той факт, што ў гаспадарцы захавана сталоўка для кармлення работнікаў, зараз яна даводзіцца да ладу – запусціць аб’ект у дзеянне плануецца да перыяду корманарыхтоўкі і ўборкі ураджаю.
Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кісялёў назваў асобныя паказчыкі сельгасарганізацыі па выніках мінулага года, па якіх назіраецца станоўчая дынаміка ў параўнанні з годам папярэднім. Аднак, як было адзначана, ў параўнанні з сярэднераённымі паказчыкамі “Барчыцы-агра” істотна адстаюць. Гаспадарцы аказваецца значная дзяржаўная падтрымка, паступае новая тэхніка. Таму перад калектывам пастаўлены задачы нарошчваць аб’ёмы вытворчасці.
Затым удзельнікі сустрэчы перайшлі да абмеркавання пытанняў жыццядзейнасці.Папярэджваючы шэраг з іх адносна патрабуемага рамонту дарог у населеных пунктах Скрыпліцкага сельсавета старшыня райвыканкама паведаміла, што ў красавіку-маі бягучага года запланаваны рамонт дарог па вул. Маладзёжнай у Барчыцах, вул. Юбілейнай у Глыбокавічах і некаторых іншых. Як адзначыў дырэктар ДРСУ-197 Віталь Токараў, работы пачнуцца, як толькі будзе спрыяльным надвор’е.
Адно з пытанняў тычылася адсутнасці ў цэнтральнай райбальніцы афтальмолага і оталарынголага. Калі будуць арганізаваны прыёмы гэтых спецыялістаў? Галоўны ўрач райбальніцы Сяргей Бычэнка паясніў, што заяўка накіравана ў галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. На дадзеным этапе кіраўніцтвам райбальніцы робяцца захады па запрашэнні на работу афтальмолага і оталарынголага з медустаноў Бабруйска.
Жыхарка Барчыц паскардзілася на той факт, што ў ЦРБ ёй не выдалі накіраванне на абследаванне да спецыяліста ў паліклініку Бабруйска, і жанчыне давялося наведваць урача на платнай аснове. Яе таксама цікавіла, як прайсці абследаванне ў дзіцячага афтальмолага. Галоўнаму ўрачу ЦРБ дадзена даручэнне правесці разбіральніцтва па ўказаным факце, арганізаваць прыём афтальмолага
1 раз на тыдзень на выязной аснове. Па другім пытанні Сяргею Бычэнку даручана інфармаваць насельніцтва праз раённую газету.
Яшчэ адна жыхарка Барчыц звярнулася ў праектны інстытут Магілёўгіпразем па пытанні аднаўлення межаў жылога дома. Прадпрыемства запрасіла праз аддзел землеўпарадкавання райвыканкама дакументы па адводу зямельнага ўчастка. Гэтыя дакументы не былі прадастаўлены, і пытанне знаходзіцца на разглядзе працяглы час. Разабрацца ў гэтай сітуацыі даручана кіраўніцтву землеўпарадкавальнай службы райвыканкама.
Паступіла скарга на запаволеную работу сеткі Інтэрнет у Барчыцах. Разабрацца па гэтым пытанні даручана начальніку Кіраўскага ўчастка электрасувязі.
Падчас сустрэчы прагучала інфармацыя аб нездавальняючым стане прыпыначнага пункта, які знаходзіцца насупраць Барчыцкай СШ: тут брудна, маюць месца выпадкі распіцця спіртных напояў, курэнне. Кіраўніцтву ДРСУ-197 дадзена даручэнне прывесці прыпыначны пункт у належны стан, а кіраўніцтву РАУС – правесці разбіральніцтва.
Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Віталь Сідарэнка нагадаў прысутным аб павелічэнні выпадкаў кібермахлярства. Ён звярнуў увагу на тое, што ашуканцы дзейнічаюць вельмі вынаходліва, праз мабільную сувяць уціраючыся ў давер грамадзян, асабліва пажылых людзей, а затым шляхам падману завалодваюць іх грашовымі сродкамі. Таму неабходна быць вельмі пільнымі, каб не стаць ахвярамі махляроў.
Па рабоце іншых службаў, якія адказваюць за жыццядзейнасць насельніцтва, нараканняў і заўваг не паступала.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Единый день информирования

В рамках Единого дня информирования

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Чтобы электроприбор не стал причиной пожара

17 мая 2024
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

В Добосненском сельсовете будут проводиться профилактические противопожарные мероприятия

16 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх