Тая чорная быль адгукаецца болем дагэтуль… Да 35-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Тая чорная быль адгукаецца болем дагэтуль… Да 35-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

35 год таму адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі – буйнейшая радыяцыйная аварыя ў сусветнай гісторыі. Аднымі з першых, каму давялося несці службу на тэрыторыі, забру­джанай радыёнуклідамі, былі прадстаўнікі міліцыі. Сярод іх – былыя супрацоўнікі РАУС Валерый Шахуноў і Ігар Рудзько.

Старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Валерый Шахуноў тую сваю чатырохмесячную камандзіроўку памятае да дробязей і цяпер. І зараз убачанае тады адгукаецца болем…
У 1986-м Валерый Шахуноў нёс службу ў РАУС на пасадзе старшага опер­упаўнаважанага аддзела па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці. Пра страшную тэхнагенную катастрофу даведаўся ў Ташкенце. Сюды афіцэр міліцыі разам з яшчэ некалькімі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў з Беларусі быў накіраваны для работы ў саставе аператыўна-следчай групы па расследаванні гучнай на той час на ўвесь СССР так званай “баваўнянай справы”. Вярнуўшыся з Узбекістана ў лістападзе, тут жа быў накіраваны ў новую камандзіроўку – на Гомельшчыну, у Хойніцкі раён – адзін з найбольш пацярпелых ад наступстваў аварыі на ЧАЭС беларускіх рэгіёнаў. Тут яму давялося несці службу па тым жа профілі, што і на Кіраўшчыне. Але зусім у іншых умовах…

Праз 35 год успаміны аб службе ў зоне адчужэння працягваюць трывожыць: ветэраны органаў унутраных спраў Ігар Рудзько і Валерый Шахуноў у музеі РАУС каля стэнда пра падзеі, звязаныя з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.

Разам з прадстаўнікамі іншых службаў (следчымі, супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і інш.) выязджалі ў сельскія населеныя пункты. Галоўнай задачай супрацоўнікаў міліцыі было забяспечыць парадак, спыніць замахі марадзёраў, якія імкнуліся вывезці на аўтамашынах нарабаванае.
Тыя эпізоды з абнесенай калючым дротам зоны адчужэння, у якой даводзілася бываць па 2-3 разы на тыдзень, дасюль у памяці ветэрана органаў унутраных спраў.
– Жудасна было назіраць пустыя вуліцы, дамы, – успамінае Валерый Андрэевіч. – Здавалася б, толькі-толькі тут бруіла жыццё. Пакінутыя рэчы, маёмасць, аўтамашыны – усё, чым карысталіся ў жыцці людзі. А саміх людзей няма… Нібы вымерлі. І вёска ад гэтага выглядала мёртвай. Толькі вароны паўсюль, і не бачна ніводнага вераб’я…
Відавочна было, што людзі тут жылі заможна. Вось і квапіліся на чужое мара­дзёры. Вядомая ж прыказка: каму – вайна, а каму – маці родная. Давялося вяртаць у дамы халадзільнікі, тэлевізары, мэблю, дываны. Былі і тыя, хто прыязджаў за ўласным нажытым дабром – шкада было кідаць. Здаралася, што кралі матэрыяльныя каштоўнасці са складоў калгасаў, магазінаў. Толькі ў большасці сваёй не разумелі, што гэтымі рэчамі ўжо нельга карыстацца…
На той момант і тыя, каму давялося несці службу ў забруджанай зоне, ліквідаваць наступствы аварыі, далёка не ўсе і ў поўным аб’ёме ўсведамлялі небяспеку для здароўя і нават жыцця, якая панавала на забруджанай тэрыторыі, і наступствах ад радыёнуклідаў у далейшым. Кожны выконваў тады свой грамадзянскі абавязак.
З ліку супрацоўнікаў РАУС там былі Мікалай Куляўцоў, Аляксандр Картэль, Ігар Рудзько, Генадзь Сахар, Сямён Чарноў, Мікалай Гарэлік, Аляксандр Гарэлік, Генадзь Букаты, Алег Міронаў і іншыя. Неакторых, на жаль, ужо няма сярод нас.
Напрыканцы красавіка для Валерыя Шахунова ўспаміны аб тых Хойніцкіх вёсках найбольш балючыя. Колькі давялося перажыць людзям, якія не па сваёй волі былі назаўсёды адарваны ад родных мясцін, магіл продкаў… Колькі лёсаў зламаў Чарнобыль!
Аляксандр ХАХЛОЎ.

_________________________

Вясной 1986 года за плячамі маладога кіраўчаніна Ігара Рудзько быў год службы ў Кіраўскім райаддзеле ўнутраных спраў. Міліцыянер разам з напарнікам Мікалаем Куляўцовым адказваў за ахову грамадскага парадку на вуліцах і аб’ектах райцэнтра. 15 мая, вярнуўшыся дадому з начнога дзяжурства, ён атрымаў загад кіраўніцтва РАУС тэрмінова прыбыць у аддзел. У кабінеце начальніка сустрэўся з Мікалаем Куляўцовым. Абодвум прапанавалі прыняць ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. “На разважанні далі некалькі хвілін, – успомніў Ігар Рудзько. – Я ведаў, што радыяцыйнае апраменьванне аказвае негатыўны ўплыў на ўсё жывое, таму нельга сказаць, што сумненняў не было. Мы вырашылі, што гэтая справа – важная для грамадства, таму пайшлі на рызыку, накіраваліся ў небяспечную зону”.
Праз некалькі гадзін кіраўчане Рудзько і Куляўцоў прыехалі на зборны пункт у Магілёў, дзе фарміравалася група для адпраўкі ў забруджаную радыёнуклідамі зону. У той жа дзень прыбылі да месца прызначэння – Хойніцкі раён Гомельскай вобласці – адзін з найбольш пацярпелых ад катастрофы. З яго тэрыторыі было адселена больш за 20 тысяч чалавек, колькасць насельніцтва скарацілася напалову. Пасля аварыі на ЧАЭС 49 населеных пунктаў з 99 спынілі сваё існаванне…
На працягу месяца Ігар Рудзько нёс службу па ахове населеных пунктаў Хойніцкага раёна ад марадзёраў. Разам з камандай ліквідатараў кожнае дзяжурства аб’язджаў падведамасную тэрыторыю.
Памятаецца Ігару Рыго­равічу, як падчас аднаго з дзяжурстваў яны пад’ехалі на ўскраіну раёна, падняліся на горку, за якой цякла рэчка Прыпяць. Яна ўразіла сваім размахам і дзіўнай прыгажосцю. А на другім беразе ўзвышалася атамная электрастанцыя, якая пасля красавіка 1986 года стала сімвалам бяды і гора для ўсяго чалавецтва…
Кіраўчанін прызнаўся, што ўспаміны пра тыя дні час ад часу бярэдзяць душу. Найбольш жудасна было дзяжурыць па начах: навокал – цемра і цішыня, пакінутыя гаспадарамі асірацелыя хаты, блукаючыя па праязных дарогах кошкі і сабакі, разуменне таго, што звычайнае жыццё абарвалася і наўрад ці калі-небудзь адновіцца.
Не падаць духам Ігару Рудзько дапамагаў яго аптымістычны настрой да жыцця і жаданне добрасумленна выканаць службовы, а таксама грамадзянскі абавязак. Акрамя таго ён строга ставіўся да патрабаванняў бяспекі, абавязкова карыстаўся сродкамі індывідуальнай абароны. Нягледзячы на спёку і ня­зручнасці, на дзяжурстве заўсёды быў у рэспіратары.
Вярнуўшыся на Кіраў­шчыну, працягваў працаваць у органах унутраных спраў. Прысвяціў службе ў міліцыі большую частку свайго жыцця. Летась, напярэдадні чарговай гадавіны з Дня чарнобыльскай трагедыі, Ігар Рудзько быў узнагароджаны медалём “100 год міліцыі Беларусі” – за добрасумленнае выкананне абавязкаў падчас службы, у тым ліку і на тэрыторыі, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Яўгенія БЯЛЬКО.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024