Турзлёт “Белай Русі” аб’яднаў патрыётаў

У чэрвені ў Чавускім раёне на базе спартыўна-аздараўленчага лагера “Рудзея” адбыўся чацвёрты абласны турыстычны злёт актыву Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”. Турзлёт аб’яднаў 21 каманду – прадстаўнікоў розных рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю,
у агульнай колькасці больш за 220 чалавек. Наш раён прадстаўляла каманда “Кіраўчанка” начале з намеснікам старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Таццянай Арцюховай. Яна расказала пра тое, як праходзіла мерапрыемства, і падзялілася асабістымі ўражаннямі:
– Турзлёт актывістаў грамадскага аб’яднання ўжо стаў добрай традыцыяй. Ён аб’ядноўвае людзей розных прафесій і ўзростаў, якія неабыкавыя да лёсу сваёй краіны. Сёлета турыстычны злёт быў прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Стартаваў ён з патрыятычнай акцыі “Звон смутку”, прысвечанай Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. Акцыя прайшла на мемарыяле “Загінуўшым у баях на рацэ Проня абаронцам Айчыны”.
Яскравым было адкрыццё злёту, у якім прыняў удзел член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і лідар абласной арганізацыі “Белая Русь” Аляксандр Гарошкін. Ён падкрэсліў, што кожны год колькасць удзельнікаў злёту расце. Гэта сведчыць аб тым, што “Белая Русь” Магілёўшчыны развіваецца. У гэтым годзе злёт праходзіў пад сімвалічным дэвізам “Час выбраў нас!”.
У рамках турзлёту былі наладжаны спартыўныя і творчыя спаборніцтвы, прайшоў круглы стол “80-я гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, шмат чаго іншага – захапляльнага і цікавага.
Асабіста ў мяне, ды і ва ўсіх членаў нашай каманды турзлёт пакінуў яскравыя станоўчыя эмоцыі. Для таго, каб мы з карысцю правялі час, арганізатары добра пастараліся, было камфортна. Мы мелі магчымасць пагутарыць з калегамі з іншых рэгіёнаў. Незабыўна пачуццё каманднага духу, атмасферы сяброўства, узаемавыручкі.
Хачу падзякаваць членам нашай каманды за пазітыў і імкненне да перамогі. Да слова, “Кіраўчанка” заняла восьмае агульнакаманднае месца. Мы сталі трэцімі ў конкурсе на лепшае асвятленне турзлёту на тэлеграм-канале, Віктар Бяляўнаў адзначаны Дыпломам III ступені ў асабістым заліку спаборнтіцтва па спартыўнаў лоўлі рыбы.
Падрыхтавала Яўгенія БЯЛЬКО.