У ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна» прайшла святочная сустрэча ветэранаў працы – «Шануем Радзіму і мову сваю»

У рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае сваё» у ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна» прайшла святочная сустрэча ветэранаў працы – «Шануем Радзіму і мову сваю».
У канцэртнай праграме актыўна прымалі ўдзел – вакальнае аматарскае аб’яднанне «Надзея» і народная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Бадзёрасць».
На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская мова: удзельнікі чыталі свае любімыя вершы, спявалі песні пад музычныя інструменты, спаборнічалі ў конкурсах, танцавалі беларускія танцы («Полька беларуская», «Лявоніха»).
Цэнтрам прыцягнення стала выстава беларускіх лялек ручной працы народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Бадзёрасць» і дэгустацыя нацыянальных страў.




- В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

- Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

- «Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

- Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

- Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

- Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня






