Темы

У Казулічах прайшоў урачысты мітынг «Забыццё не закране герояў»

2 мая на могілках ў в.Казулічы прайшоў урачысты мітынг “Забыццё не закране герояў” у гонар адкрыцця мемарыяла воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава, старшыня Мышкавіцкага сельвыканкама Жанна Камінская. У якасці ганаровых гасцей былі кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, урадженец в.Казулічы Іван Габрусь, ініцыятыўная група ўраджэнцаў в.Казулічы ў саставе прадпрымальнікаў Аляксандра Барысёнка, Віктара Худаўца і старасты вёскі Валянціны Кісель, а таксама настаяцель храма Святых бяссрэбранікаў Касьмы і Даміяна іерэй Максім Кірэеў. Ушанаваць памяць загінуўшых прыйшлі мясцовыя жыхары.

Каля брацкай магілы дзякуючы спонсарскай дапамозе Аляксандра Барысёнка і творчаму ўдзелу Віктара Худаўца нядаўна ўстаноўлены дзве мемарыяльныя пліты, на якіх высечаны прозвішчы воінаў-землякоў.
Памяць пра вайну — у сэр­цы кожнага жыхара раёна, адзначыла, выступаючы на мітынгу, Ларыса Гаўрылава. Нягледзячы на жорсткасць ворага, людзі не гублялі на­дзею, мужна ваявалі ў баях за родную зямлю, пасля вайны аднаўлялі народную гаспадарку, уносілі дастойны ўклад у вялікую справу на карысць працвітання Беларусі. Жыццё старэйшага пакалення — добры прыклад гераізму і адданасці Радзіме.

Віктар Худавец заклікаў прысутных памятаць тых, каму так і не наканавана было пражыць доўгае шчаслівае жыццё. Абставіны вымусілі ахвяраваць сабой дзеля будучыні нашчадкаў. Таму захаваць памяць аб іх подзвігу — свяшчэнны абавязак пасляваенных пакаленняў.

Па словах Івана Габруся, вельмі сімвалічным з’яўляецца ўзвядзенне мемарыяла ў Год малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён выказаў удзячнасць Аляксандру Барысёнку і Віктару Худаўцу.

Прысутныя ўшанавалі светлую памяць загінуўшых мінутай маўчання. Жалобную памінальную ліцію адслужыў настаяцель храма Святых бяссрэбранікаў Касьмы і Даміяна іерэй Максім Кірэеў.

Юлія ЗАВІШАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Іван Габрусь, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, ураджэнец в.Казулічы:
— Лёс Казуліч, вёскі-шматпакутніцы ў Кіраўскім раёне, якой у мінулым годзе споўнілася паўтысячы год, добра адлюстроўвае пакуты і незабыўнае гора нашых дзядоў і бацькоў тае жудаснае пары. 11 чэрвеня 1942 года фашысцкія карнікі спалілі жывымі 318 жыхароў вёскі, у тым ліку старых і дзяцей. Адсутнасць на руках выдадзенага акупацыйнымі ўладамі пасведчання асобы стала смяротным прыгаворам для нашых пакутнікаў. Былі спалены і палова (180) хат вёскі.
Вайна яшчэ 65 разоў прыходзіла ў казуліцкія хаты бязмерным горам, гаручымі слязамі і несуцяшальным болем па загінуўшых на франтах самых родных і блізкіх, дарагіх бацькоў, сыноў і братоў. Пахавальныя лісты прыносілі ў сем’і скупыя звесткі пра смерць воіна ды месца яго пахавання, а 18 разоў паведамлялі пра тое, што іх родны чалавек прапаў без вестак. Летась іх колькасць паменшылася на аднаго чалавека — астанкі Дразда Антона Пятровіча былі вернуты на Радзіму і з воінскімі ўшанаваннямі перапахаваны на мясцовых могілках. Ён загінуў у 1942-м годзе пад Ярцавам Смаленскай вобласці, дзе яго прах быў знойдзены шукальнікамі, а сам салдат вызначаны як сын нашай вёскі па яго салдацкім медальёне.
Імёны загінуўшых воінаў кожнай беларускай вёскі, у тым ліку і Казуліч, і скупая інфармацыя аб іх воінскім званні, датах нараджэння і гібелі, месцы пахавання прыведзены ў кнігах “Памяць” па ўсіх раёнах Беларусі. Але ж зусім іншая памяць узведзеных у камені мемарыялаў з імёнамі абаронцаў нашых і датамі іх гераічнага жыцця. Яна ў полі зроку і ўспрымання і сучаснікаў нашых, і нашых нашчадкаў.
Адсюль і ўся вялікая значнасць вернай адданасці родным Казулічам яе выбітных сыноў Аляксандра Барысёнка і Віктара Худаўца. На сродкі шчодрай рукі першага і творчай працай і талентам другога ў вёсцы ўзведзены мемарыял нашым воінам-землякам. Спісу папярэднічае вершаванае пасведчанне, якое пачынаецца ўзятым у Максіма Багдановіча славутым радком:

Ад родных ніў, ад роднай хаты
Пайшлі з Казулічаў салдаты,
У чужой зямлі ляжаць, не тут,
Ды помніць іх наш родны кут.

* Толькі 14 дзён не дажыў да Перамогі радавы Габрусь Павел Ігнатавіч (загінуў 21.04.1945 г. у Германіі). 1 красавіка 1945 г. загінуў 18-гадовы Кед Іван Дзмітравіч (пахаваны ў Польшчы). Радавы Таркан Мітрафан Міхайлавіч загінуў 16 красавіка 1945 г. у Чэхаславакіі. Радавы Таркан Ціхан Адамавіч загінуў 25 сакавіка 1945 г. у Польшчы. Радавы Габрусь Георгій Гаўрылавіч загінуў 25 сакавіка 1945 г. у Біркенау. Радавы Казека Іван Панцеляймонавіч загінуў 23 сакавіка 1945 г. у Біркенау. Малодшы сяржант Шпакоўскі Ясь Іванавіч загінуў у сакавіку 1945 г. ва Усходняй Прусіі. Усяго ў апошнія чатыры месяцы вайны не дачакаліся перамогі 18 нашых землякоў-воінаў. Найбольшая колькасць загінуўшых (30 чалавек) прыходзіцца на 1944 г., у 1942 г. загінулі 7 чалавек, у 1943 г. – 4 воіны, 1 салдат загінуў у 1941 г. Даты смерці 10 чалавек не выяўлены.

* Сярод паўшых воінаў, нашых землякоў, трое лейтэнантаў: Шчаціннік Аляксандр Аляксандравіч, танкіст, загінуў 4 ліпеня 1944 г., пахаваны ў в.Хадатовічы Клецкага раёна Мінскай вобласці; Шчаціннік Мікалай Аляксандравіч, лётчык, загінуў 25 снежня 1943 г.
і Русецкі Антон Цімафеевіч, які прапаў без звестак, а таксама двое старшых сяржантаў і двое сяржантаў, астатнія 58 воінаў – радавыя. Па ўзроставай шкале юнакамі ад 18 да 20 гадоў былі 7 чалавек, маладых людзей – ад 20 да 30 гадоў – было болей за ўсіх: 20 чалавек. Салдат узростам ад 30 да 39 гадоў было 15 чалавек, ад 40 да 47 гадоў – 14 чалавек.

Гэтак жа, як з Казуліч, з кожнай беларускай вёскі пайшлі на фронт і не вярнуліся яе салдаты, але іх памяць не ўвекавечана адпаведнымі помнікамі. Будзе добра, калі рупліўцы гістарычнай памяці па ўсёй Беларусі будуць працягваць такую добрую і высакародную справу, як у нашай вёсцы.

Последние новости

Актуально

Квартиры в привязке к рабочим местам. Президент о задачах при строительстве арендного жилья

22 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко обратил внимание на рост числа пустующих арендных квартир

22 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Акцент на арендное жилье. Как и где строить заветные квадраты — тема совещания у Александра Лукашенко

22 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Працаўнікоў філіяла СВК «Бераснёўскі» сканцэнтраваны на сяўбе азімых

22 сентября 2026
Читать новость
Актуально

VII ВНС: главное – в решениях

22 сентября 2026
Читать новость
Прямая линия

23 сентября прямую линию проведет заместитель начальника Могилёвской таможни Виктория Александровна Альшевская

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем