У Кіраўску ўсё больш адчуваецца подых навагодніх святаў (фотарэпартаж)

У Кіраўску ўсё больш адчуваецца подых навагодніх святаў (фотарэпартаж)

Падрыхтоўка да навагодніх святаў заўсёды атаясамліваецца з добрым, узнёслым настроем, прыемнай мітуснёй, прадчуваннем нечага незвычайнага але абавязкова радаснага.

Да аднаго з самых любімых намі святаў – Новага года – застаецца крыху больш за месяц. Але яго нарастаючы з кожным днём подых адчуваецца ўжо зараз. Звыклыя абрысы райцэнтра ўсё больш набываюць адметныя навагоднія фарбы. І, бадай, найперш могуць адчуць гэта ўсе тыя, хто наведвае гандлёвыя кропкі. Вітрыны магазінаў пачалі зіхацець рознакаляровымі шарыкамі, бліскучымі гірляндамі. Унутры памяшканняў, дзякуючы фантазіі і стараннасці работнікаў, пануе ўжо навагодняе ўбранства, з’явіліся казачныя персанажы і, безумоўна, галоўны навагодні атрыбут – прыгажуні-ёлкі.

Кіраўчанам рыхтавацца  да свята варта ўжо зараз: у гандлёвых кропках арганізаваны продаж штучных ёлак, разнастайных ёлачных упрыгожванняў, сувеніраў, салодкіх падарункаў.

У хуткім часе прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацыі і ўстаноў зноў, па добрай традыцыі, па-святочнаму ўпрыгожаць адміністрацыйныя будынкі і прылягаючую да іх тэрыторыю. Шмат хто і з жыхароў па-зімоваму аформіць вокны сваіх дамоў і кватэр.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем