У Кіраўску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам


Увечары, прыкладна ў 19 гадзін 20 мінут на легкавой аўтамашыне “Нісан”, у якой акрамя вадзіцеля знаходзілася яшчэ чацвёра пасажыраў, у тым ліку і дзеці, жыхар райцэнтра выехаў з вуліцы Рабцэвіча ў бок аўтастанцыі. На вуліцы Гагарына ён не справіўся з кіраваннем аўтамабіля і зрабіў наезд на паўпрычэп, які стаяў на краю праезднай часткі. У выніку аварыі вадзіцель ад атрыманых траўм памёр па дарозе ў цэнтральную райбальніцу, пасажыры — жанчыны 1977 і 1982 гадоў нараджэння і дзеці — 2011 і 2012 гадоў нараджэння — атрымалі пашкоджанні рознай цяжкасці. Пацярпеўшыя шпіталізаваны ў ЦРБ. Па факту здарыўшагася ўзбуджана крымінальная справа.
Звяртаемся да відавочцаў здарэння з просьбай патэлефанаваць для высвятлення падрабязнасцей: тэл.: 24-2-02, (8-029) 304-43-19 (начальнік РАСК І.М. Савельева-Чмара); 24-0-74 (следчы М.А.Дудзінскі).
Ірына САВЕЛЬЕВА-ЧМАРА, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Фото УГАИ МВД Беларуси.