Темы

У Кіраўскім райвыканкаме працягваецца прамы дыялог па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №3

У Кіраўскім райвыканкаме працягваецца прамы дыялог па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №3

Налохи по декретуУ райвыканкаме працягваецца правядзенне асабістых прыёмаў грамадзян па пытанні рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”. У мінулую пятніцу прыём правяла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая, у ім прымалі ўдзел начальнік інспекцыі МПЗ па Кіраўскім раёне Віктар Каранкевіч, дэпутат райсавета дэпутатаў Наталля Хадакова, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольга Русецкая.
Падчас прыёму за кансультацыяй, ці ёсць падставы вызваліць ад уплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў яе сына, звярнулася жыхарка г.Кіраўска: маўляў, сын перыядычна выязджаў на працу ў Расійскую Федэрацыю, але з-за нізкіх заробкаў часцей быў дома, сумесна з маці вёў асабістую падсобную гаспадарку на прадастаўленым зямельным участку ў в.Пацава Слабада. Атрымаў з падатковай інспекцыі паведамленне аб неабходнасці ўплаты збору.
Жанчыне параілі, каб яе сын звярнуўся ў Мышкавіцкі сельвыканкам: калі будзе выдадзена даведка наконт яго ўдзелу ў вядзенні падсобнай гаспадаркі, камісіяй будзе прынята да разгляду заява аб поўным ці частковым вызваленні ад уплаты збору.
Членамі камісіі па разгляду зваротаў грамадзян, прэтэндуючых на атрыманне льгот па ўплаце рэспубліканскіх падаткаў, збораў (пошлін), поўнасцю ўплачваемых у раённы бюджэт, былі папярэдне разгледжаны заявы грамадзян аб вызваленні ад уплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў, вызначана, якія дакументы неабходна запытаць для больш дэталёвага высвятлення жыццёвых сітуацый і прыняцця правільнага рашэння.

Последние новости

Актуально

Безопасность начинается с каждого из нас

24 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировской ЦРБ прошли тактико-специальные учения

24 сентября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика  правонарушений в отношении огнестрельного оружия, боеприпасов и взрывчатых веществ

24 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики

24 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность на дороге общая задача

24 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Парламентская делегация Пакистана прибыла с официальным визитом в Беларусь

24 сентября 2026
Читать новость