Темы

У Кіраўскім раёне завяршаецца вакцынацыя супраць грыпу

У Кіраўскім раёне завяршаецца вакцынацыя супраць грыпу

vakcinaПа дадзеных, прадастаўленых раённым Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, па стане на ўчарашні дзень прышчэпку ад грыпу зрабілі 7872 чалавекі (пры плане 7953, што складае 40% ад агульнай колькасці насельніцтва раёна).

Многія арганізацыі і прадпрыемствы, як і ў папярэднія гады, правялі вакцынацыю сваіх работнікаў за ўласны кошт: на сённяшні дзень план выкананы на 100%, прышчэпкі зрабілі 1577 чалавек.

Частка насельніцтва абаранілася ад грыпу на бясплатнай аснове: за кошт сродкаў мясцовага бюджэту прышчэпкі зрабілі 3732 грамадзяніна (план — 3784), рэспубліканскага — 2561 чалавек (план — 2589).

У першую чаргу бясплатная вакцынацыя праводзілася асобам, якія адносяцца да груп рызыкі. Гэта тыя, у каго маюцца хранічныя захворванні, людзі пенсіённага ўзросту, цяжарныя жанчыны, дзеці. Менавіта ў гэтых груп насельніцтва вірус грыпу часта прыводзіць да абвастрэння іх асноўнага захворвання, а таксама ўзнікнення ўскладненняў, якія могуць мець негатыўныя наступствы для здароўя. Абавязкова неабходна рабіць прышчэпку асобам, у якіх высокая верагоднасць заражэння грыпам у сувязі з выкананнем сваіх прафесійных абавязкаў, напрыклад, медработнікам, работнікам адукацыйных устаноў, прадаўцам.

Сёлета прымянялася вакцына «Грыпол плюс» айчыннай вытворчасці. Яна здольная абараніць ад усіх варыянтаў віруса грыпу, якія, як чакаецца, будуць цыркуляваць на тэрыторыі краіны ў бягучым эпідэмічным сезоне.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость