У лёсах людзей – гісторыя краю

У лёсах людзей – гісторыя краю

Жыхар аг.Мышкавічы Георгій Арцёмавіч Цішкоў – равеснік Кіраўскага раёна, ён заўсёды цікавіцца падзеямі, якія адбываюцца на Кіраўшчыне, жыццём сваіх землякоў, справамі “Рассвета”, працы ў якім прысвяціў шмат гадоў.

Яго дзяцінства прайшло ў Валосавічах. Бацькі працавалі ў мясцовай гаспадарцы. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна замест вясёлага і бесклапотнага дзяцінства хлопчыку разам з роднымі і аднавяскоўцамі давялося жыць у страху і голадзе, а яшчэ –  у чаканні вызвалення родных мясцін ад ворага.

Старэйшага Цішкова, прымаўшага ўдзел у фінскай вайне, забралі на фронт у 1944 годзе. Дамоў ён больш не вярнуўся: родныя атрымалі ліст, у якім было напісана, што баец Арцём Цішкоў прапаў без вестак.

Маці засталася адна з трыма дзецьмі, малыя імкнуліся ёй ва ўсім дапамагчы. Дзесьці ў 12­гадовым узросце і Георгій паспрабаваў “сялянскага хлеба”: падчас школьных канікулаў пасвіў авечак, цялят. У 16 гадоў юнак вырашыў пайсці працаваць у калгас, бо разлічваць Цішковым даводзілася толькі на сябе. Браўся за любую справу, вучыўся ў старэйшых калег.

Тэрміновую службу мышкавіцкі хлопец праходзіў у Забайкаллі, у Чыцінскай вобласці, вадзіцелем у пажарнай часці. Пасля вяртання на сваю малую радзіму Георгій уладкаваўся на працу ў “Рассвет”. К.П.Арлоўскі даверыў яму калгасны пажарны аўтамабіль.

Свайго знакамітага земляка Георгій Арцёмавіч і дагэтуль успамінае як чалавека строгага, але справядлівага, сапраўднага гаспадара зямлі, адданага сваёй Радзіме, душой хварэючага за справу, за сяльчан, якія жылі і працавалі побач з ім.

У 1960 годзе Георгій Арцёмавіч стварыў сям’ю, ажаніўшыся на мясцовай прыгажуні Вользе. Праз год у сям’і з’явіўся першынец Юрый. Калі ў 1963 годзе нарадзілася дачушка Наталля, Цішковы перасяліліся ва ўласны дом, які пабудавалі самі. Зазвінелі ў ім звонкія дзіцячыя галасы: нарадзілася яшчэ трое дзетак. Вольга Іванаўна паспявала і малых дагледзець, і хатнюю гаспадарку весці, і быць у ліку перадавой працаўніцы “Рассвета”. Галаву сям’і пасля навучання запрасілі на працу вадзіцелем калгаснага аўтакрана – гэтай справе ён прысвяціў 28 гадоў. Георгій Арцёмавіч з усмешкай успамінае, што складана знайсці ў Мышкавічах будынак, у будаўніцтве якога б ён не прымаў удзел.

Нягледзячы на пастаянную занятасць Георгій Цішкоў знаходзіў час і для грамадскага жыцця, любімай справы: больш за 20 гадоў ён спяваў у знакамітым рассветаўскім хоры, пабываў з калегамі ў краінах далёкага і блізкага замежжа.

Разам з жонкай яны выхавалі дастойных дзяцей, дапамаглі ім атрымаць адукацыю, кожны з іх заняўся любімай справай, знайшоў сябе ў жыцці. Старэйшы Юрый, які з дяцінства сябраваў са спортам, звязаў з ім і далейшы працоўны шлях, стаўшы высокакласным веласпартсменам, затым перайшоў на трэнерскую работу. Шмат яго выхаванцаў дасягнулі ў веласпорце значных высот. Сын Раман і ўвогуле стаў веласпартсменам сусветнага ўзроўню. Хлопец праслаўляе Беларусь і Кіраўшчыну на розных спаборніцтвах.   

Зараз Георгій Арцёмавіч жыве адзін, шэсць гадоў таму пакінула жыццё яго дарагая Вольга, але штодня яго наведваюць дзеці, якія жывуць непадалёк, не забываюцца пра любімага дзядулю і прадзядулю 8 унукаў і столькі ж праўнукаў. Як жа яму весела і радасна, калі ўсе яны збіраюцца разам, адзначаюць святы, дні нараджэнні. Вось і сёлета, на свой 85­гадовы юбілей, старэйшы Цішкоў будзе прымаць віншаванні ад сваёй вялікай і дружнай сям’і.

Людміла СЯМЁНАВА. Фото автора.

Последние новости

Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Могилёве прошел V Международный молодежный форум «Что ты сделал для Родины»

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем