Вечная памяцьза подзвіг і смеласць

Вечная памяцьза подзвіг і смеласць

Учора каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў, адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзю з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. У ім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, члены раённага выканаўчага камітэта, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, моладзь, жыхары горада і раёна.

Да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему звярнулася старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей.

Па словах кіраўніка раёна, вайна ў Афганістане з’яўляецца адной з трагічных старонак нашай гісторыі. У свой час абмежаваны кантынгент савецкіх войск уводзіўся ў гэтую краіну з міратворчай місіяй, дзеля аказання дапамогі афганскаму народу. Удалечыні ад Радзімы савецкія воіны праявілі мужнасць, гераізм, высокую грамадзянскую адказнасць і свядомасць, вернасць ваеннай прысязе. Нашы суайчыннікі ваявалі ў Алжыры, Анголе, Афганістане, Бангладэш, Венгрыі, В’етнаме, Егіпце і іншых краінах. З 82 кіраўчан, якія прымалі ўдзел у лакальных канфліктах, траім землякам не наканавана было вярнуцца дадому жывымі.

Як адзначыла Галіна Паўлаўна, сёння, ва ўмовах новых выклікаў сучаснасці, наша дзяржава высока цэніць ролю воінаў-інтэрнацыяналістаў ва ўмацаванні згоды ў грамадстве, выхаванні падрастаючага пакалення ў духу парыятызму, стойкасці і самаахвярнага служэння Айчыне. У гэты дзень мы ўшаноўваем воінаў, самааддана вырашаўшых ускладзеныя на іх баявыя задачы, і схіляем галовы перад памяццю загінуўшых.

Начальнік адасобленай групы Кіраўскага раёна Бабруйскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята Мікалай Маліноўскі адзначыў, што мінула 35 гадоў з дня вываду савецкіх войск з Афганістана, але падзеі тых гадоў і сёння адгукаюцца незагойным, вострым болем у сэрцах. Свята захоўваецца памяць пра загінуўшых воінаў-афганцаў.

Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Сафронаў падзякаваў прысутным на мітынгу-рэквіеме воінам-інтэрнацыяналістам за тое, што яны не перастаюць служыць Айчыне і сёння, працуючы, удзельнічаючы ў грамадскім жыцці раёна і патрыятычным выхаванні моладзі.

Не пакінуў нікога раўнадушным кранальны дыялог маці і яе загінуўшага сына, які ўвасобілі работнікі культуры і вучні СШ №1. Словы матулі прадэманстравалі боль і горыч тысяч людзей, якія не дачакаліся сваіх сыноў, братоў, каханых з той вайны…

Ціхія гукі метранома адлічылі мінуту маўчання, а прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з афганскага пекла, і ўспомнілі загінуўшых землякоў, памёршых ад раненняў у пасляваенныя гады.
У гонар памяці аб загінуўшых да памятнага знака ўдзельнікі мітынгу-рэквіему ўсклалі вянкі і кветкі.

Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Люди – главное богатство «Рассвета»

15 июня 2024
Читать новость
Актуально

Будьте достойны!

15 июня 2024
Читать новость
Актуально

В Мышковичах состоялся Благодарственный молебен в храме Святой Живоначальной Троицы

15 июня 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сегодня труженики и ветераны ОАО “Рассвет им. К.П. Орловского” празднуют 80-летний юбилей со дня образования сельхозпредприятия

15 июня 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

15 июня, в очередную годовщину трагедии деревни Борки состоялся митинг-реквием в память о тех, кто погиб от рук фашистских карателей

15 июня 2024
Читать новость
Актуально

Рассветовская бурёнка – одна из лучших в стране!

15 июня 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске ярко прошел выпускной вечер

15 июня 2024
Читать новость
Актуально

Кирилл Орловский: легенда в сердце истории

15 июня 2024
Читать новость
Актуально

Уважаемые труженики и ветераны ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского»!

15 июня 2024
Читать новость
Физкультура и спорт

Итоги областных состязаний

14 июня 2024
Читать новость

Рекомендуем

Знай наших!

Абласны конкурс вызначыў лепшых прадаўцоў

8 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сегодня членов делегации Хабаровского края встречали на гостеприимной Кировской земле

5 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске ярко прошел выпускной вечер

15 июня 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

Избран новый лидер районного отделения Белорусской партии «Белая Русь»

14 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

Уважаемые кировчане и гости города!

14 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

5 июня – День охраны окружающей среды

5 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

Труд во имя облагораживания земли

2 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

Секрет успеха – в дружной команде

7 июня 2024
Стрелка вверх