Віншуем з прыбаўленнем! У лістападзе і снежні мінулага года на Кіраўшчыне нарадзілася 14 малышоў
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у лістападзе і снежні мінулага года ў раёне нарадзілася 14 малышоў. Цікава, што ў апошні месяц восені з 6 з’явіўшыхся на свет малышоў – 5 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка, а ў снежні – з 8 немаўлят – 7 дзяўчынак і 1 хлопчык.
Упершыню сталі матулямі кіраўчанкі Алена Гашчук і Алена Міхалап, у першай нарадзілася дачушка, у другой – сынок.
У Ірыны Ільюшчанка з Жыліч, Юліі Лізуновай і Алены Сачонак з Кіраўска з’явілася па другім дзіцяці – сыночку.
Кіраўчанка Марына Пішчык стала мнагадзетнай маці дзякуючы нованароджанаму сыночку.
У снежні дачушкі-першынцы нарадзіліся ў Паліны Гараўцовай і Анастасіі Гузялевіч з Чыгірынкі, Таццяны Пусташыла з Кіраўска.
Мнагадзетнымі маці сталі Алена Голубева з Лёўкавіч, у яе нарадзіўся сынок, Алеся Курушына з Мышкавіч і Марына Лукашова з Кіраўска – у іх дачушкі.
Чацвёртым дзіцяці ў сям’і стала дачушка кіраўчанкі Святланы Каваленка. У Яўгеніі Рублеўскай з Кіраўска нарадзілася шостае дзіця – дачушка.
Сям’я Вольгі Пішчалінай з Мышкавіч набыла статус мнагадзетнай яшчэ ў кастрычніку, радаснай падзеяй стала нараджэнне дачушкі.