Темы

ХV Міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-Жыжаль” праходзіць з 12 ліпеня па 2 жніўня ў Бабруйскім раёне

ХV Міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-Жыжаль” праходзіць з 12 ліпеня па 2 жніўня ў Бабруйскім раёне

Жыжаль-5 Жыжаль-4Жыжаль-3

ХV Міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-Жыжаль” праходзіць з 12 ліпеня па 2 жніўня ў Бабруйскім раёне на базе адпачынку “Вербкі” ААТ “ФанДОК”. У ім прымаюць удзел прафесійныя беларускія і замежныя мастакі-керамісты з дзевяці краін — Латвіі, Літвы, Малдовы, Індыі, Францыі, ЗША, Украіны, Расіі.

Пленэр “Арт-Жыжаль” праводзіцца з 2003 года. Месцам яго дыслакацыі быў і наш раён — база адпачынку “Дом рыбака” на беразе Чыгірынскага вада­сховішча.
Дэвіз творчага мерапрыемства ўсе гады застаецца нязменным: “Ад традыцый да сучаснасці праз вопыт майстэрства”.
У маляўнічых мясцінах над Бярэзінай, у адзінстве з прыродай, натхнёныя цудоўным наваколлем і ўласнай фантазіяй, ствараюць майстры свае незвычайныя вырабы з дапамогай гліны і агню. Трэба адзначыць, у Беларусі захаваўся сапраўдны старажытны пра­цэс стварэння вырабаў з керамікі. І ён дастаткова працаёмісты. Для абпалу ўвасобленых у гліне ідэй майстроў складаюцца спецыяльныя печы (усяго тры), у якіх пры спальванні дроў павінна падтрымлівацца належная тэмпература, максімальная — 1050°С. І што атрымаецца ў выніку — вельмі хвалюючы для кожнага мастака момант…
Як падчас нашага наведвання базы “Вербкі” адзначыў адзін з арганізатараў мерапрыемства і яго ідэйны натхняльнік Валерый Калтыгін, тэма пленэра сёлета — “Флора і фаўна горада”. Кожны ўдзельнік павінен раскрыць яе ў межах абавязковага задання па вырабу аўтарскай дэкаратыўнай вазы вышынёй 1 м, а па вертыкалі яна павінна складацца з 2-3 частак. Гэтыя творчыя вырабы застануцца ў якасці падарункаў гораду Бабруйску. Па адной аўтарскай рабоце кожнага кераміста, зробленых падчас пленэра, папоўняць фонды Бабруйскага мастацкага музея.
Завяршыцца пленэр, па традыцыі, выставай “Кераміка ночы”, якая распачне работу ў Бабруйскім мастацкім музеі 2 жніўня: убачыць творы майстроў керамікі змо­гуць усе жадаючыя.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость