Темы

Як стаць рамеснікам на Кіраўшчыне?

Як стаць рамеснікам на Кіраўшчыне?

РемесленникиКолькасць грамадзян, якія займаюцца рамесніцтвам з кожным годам толькі павялічваецца. Гэты від дзейнасці дазваляе з дапамогай свайго хоббі не толькі зарабляць грошы, але і афіцыйна прымаць удзел у фінансаванні дзяржрасходаў і такім чынам не плаціць збор згодна Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

Падрабязней аб занятасці рамесніцкай дзейнасцю і аказанні падтрымкі для яе развіцця, расказала рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі «Кіраўца» загадчык сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла ПІМОШЫНА:

Рамеснай прызнаецца дзейнасць, якая не з’яўляецца прадпрымальніцкай, па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, у тым ліку электрычнага, якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных або грамадзянска-прававых дагаворах, накіраваная на задавальненне бытавых патрэб грамадзян. Да яе адносяцца: кавальская справа (за выключэннем дзейнасцi па вырабе камінных рашотак, лесвіц, платоў), ручное вязанне, карункапляценне, макрамэ, ручная вышыўка, выраб свечак, роспіс па дрэве, тканіне, шкле і кераміцы, выраб, завострыванне і рамонт сельскагаспадарчага і садова-агароднага інструменту і яго частак, выраб прадметаў і іх частак для асабістых (бытавых) патрэб грамадзян (гаспадарчага посуду і кухоннага інвентару з гліны, дрэва і іншых драўляных матэрыялаў, вырабаў з саломы, дзікарослых раслін, сінтэтычнай стужкі, за выключэннем мэблі, драўляных бочак, чанаў, кадак і іншых бандарных вырабаў і іншае.  Поўны пералік відаў рамеснай дзейнасці можна знайсці ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №225.

Рамеснікі маюць права адначасова (з захаваннем устаноўленых заканадаўствам умоў) ажыццяўляць дзейнасць у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, быць удзельнікам сельскагаспадарчага таварыства, работаць па найме і іншае. Да таго ж, для заняткаў рамеснай дзейнасцю можна выкарыстоўваць жылое памяшканне, якое будзе служыць майстэрняй. Пры гэтым, павінны быць захаваны санітарныя, тэхнічныя і прыродаахоўныя патрабаванні, а таксама правілы пажарнай бяспекі.

Беспрацоўным грамадзянам, якія стаяць на ўліку ў сектары занятасці, для арганізацыі самазанятасці аказваецца дзяржаўная фінансавая падтрымка. Пражываючым у горадзе — у памеры 11-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзейнічаючага на дату заключэння органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама з беспрацоўным дагавора аб прадастаўленні субсідыі, у сельскай мясцовасці — у памеры 15-кратнай велічыні. 

Рамесны збор складае 1 базавую велічыню ў год (дзейнічае на момант яго выплаты). Гэты памер прымяняецца ў незалежнасці ад колькасці відаў рамесніцтва, якімі займаецца чалавек. Збор выплачваецца да пачатку рамеснай дзейнасці. Так, напрыклад, рамеснікі, якія выплацілі збор за 2017 год і жадаюць працягнуць сваю рамесную дзейнасць у 2018 годзе, павінны заплаціць збор не пазней 28 снежня 2017 года.

Рамеснікі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць, пры ўмове аплаты адпаведнага збору ў падатковай інспекцыі, не прызнаюцца плацельшчыкамі збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў у адпаведнасці з Дэкрэтам №3.

У мінулым годзе ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама выдадзена 2 судсідыі для арганізацыі грамадзянамі рамеснай дзейнасці.

Последние новости

Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость