Як у Кіраўску ствараюцца магчымасці для самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Як у Кіраўску ствараюцца магчымасці для самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі

На базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Кіраўскага РЦСАН не першы год вядзецца работа па падрыхтоўцы маладых інвалідаў да рамеснай дзейнасці.

Аддзяленнем рэалізуецца шэраг сацыяльных праектаў, якія накіраваны на павышэнне матывацыі людзей з інваліднасцю на арганізацыю ўласнай справы, стымуляванне іх самазанятасці. Зараз 6 маладых грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі з дапамогай спецыялістаў РЦСАН аформілі неабходную дакументацыю і займаюцца рамеснай дзейнасцю.
Як адзначыла інструктар па працоўнай тэрапіі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН Вераніка Пятруша, рамесная дзей- насць – адзін з найбольш магчымых заняткаў для інвалідаў, які можна ажыццяўляць як дома, так і падчас наведвання цэнтра. Каб зрабіць штосьці прыгожае, трэба мець своеасаблівыя навыкі, якія інваліды атрымліваюць падчас удзелу ў рабоце гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, швейнай майстэрні, што працуюць пры РЦСАН.
Прайшло крыху больш года, як жыхарка аг.Мышкавічы Алена Гаўрыленка занялася рамеснай дзейнасцю. Яна асвоіла тэхніку мылаварэння, свечкаварэння, выраб рознай сувенірнай прадукцыі з фаамірана (абадкі, заколкі, тапіарый). Яе настаўнікам, куратарам і памочнікам з’яўляецца Вераніка Пятруша.
Для заняткаў рамеснай дзейнасцю праз аддзел працы, заработнай платы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена атрымала дзяржаўную субсідыю. За гэтыя сродкі былі набыты неабходнае абсталяванне і матэрыялы: мікрахвалевая печ, мэбля, расходныя матэрыялы.
Зараз, напярэдадні навагодніх і калядных святаў, Алена разам са сваім настаўнікам пераключылі ўвагу на мылаварэнне: закупілі формачкі для мыла ў выглядзе сняжынак, араматызатары, і вось ужо першыя сувенірныя вырабы чакаюць свайго пакупніка.
Як расказала Вераніка Пятруша, аддзяленне дзённага знаходжання Алена наведвае каля 4 год. Спачатку яна спрабавала самыя розныя віды дзейнасці: шыла, вязала, займалася вырабам паштовак і сувеніраў. Спецыялісты назіралі, што ў яе лепш за ўсё атрымліваецца, што падабаецца. На адным з заняткаў Алена папрасіла даць магчымасць самой зварыць мыла, і так ёй спадабалася, захапіла, што яна вырашыла заняцца гэтым на больш прафесійным узроўні. Так, з дапамогай і падтрымкай спецыялістаў РЦСАН былі сабраны неабходныя дакументы для афармлення рамеснай дзейнасці, і праз некаторы час Алена Гаўрыленка ўжо трымала ў руках уласныя вырабы, якія магла рэалізоўваць як рамеснік. Акрамя таго, у яе з’явілася цудоўная магчымасць дарыць зробленыя ўласнымі рукамі сувеніры сваім родным, што яна з радасцю і робіць.
Каб пашырыць кола пакупнікоў сваіх вырабаў, Алена разам са сваім настаўнікам Веранікай Пятруша вя- дуць старонку ў Інстаграме, штосьці ўдаецца рэалізоў- ваць разам з іншай прадукцыяй, вырабляемай наведвальнікамі і работнікамі РЦСАН, падчас удзелу ў розных выставах, кірмашах, фестывалях і фэстах. Прычым, не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Зараз жа, пакуль не зусім спрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя па COVID-19, каб рэалізаваць свае вырабы, спецыялісты РЦСАН з дазволу рённай улады выстаўляюць палаткі, наведваюцца ва ўстановы і арганізацыі горада, дзе прапануюць набыць зробленыя рукамі маладых інвалідаў рэчы, і тым самым зрабіць добрую справу, падтрымаўшы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем