Темы

Якасць паслуг – на першым плане

Якасць паслуг – на першым плане

У сучасным свеце людзі прывыклі да таго, што пастаянна знаходзяцца “на сувязі”, маюць магчымасць у любы час сутак быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў тым ці іншым кутку планеты. Тэлефанія, інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне і іншыя крыніцы інфармацыі ўвайшлі ў наша жыццё, сталі чымсьці звычайным і паўсядзённым.

Часта мы нават не задумваемся, хто нам прадастаўляе гэтыя выгоды, а вось калі здараецца аварыйная сітуацыя ці якое-небудзь абсталяванне выходзіць са строю, а адразу спяшаемся за дапамогай да работнікаў участка электрасувязі. У нашым раёне адказваюць за бесперабойную работу прадастаўлення паслуг электрасувязі работнікі Кіраўскага ўчастка электрасувязі Асіповіцкага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам”. Сярод такіх спецыялістаў – электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Сяргей Белаглазаў і кабельшчык-спайшчык 5 разраду Аляксандр Дрозд.

Сяргей Белаглазаў у свой час скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію сувязі, дзе атрымаў спецыяльнасць “эксплуатацыя сетак і тэлекамунікацый”. Больш за 10 гадоў ён займаецца падключэннем і абслугоўваннем інтэрнэту, тэлебачання, працуе з оптавалакном, праводзіць мантаж відэакантролю, наладку сістэм і абсталявання. Па словах кіраўніцтва ўчастка электрасувязі, Сяргей Аляксандравіч умее знайсці падыход да людзей, садзейнічае прыцягненню новых абанентаў, праводзіць кансультацыі як для існуючых, так і патэнцыйных кліентаў паслуг электрасувязі, расказвае пра новыя акцыі і цікавыя прапановы ад РУП “Белтэлекам”.

23 гады працуе на ўчастку электрасувязі Аляксандр Дрозд. Сярод яго асноўных абавязкаў – рамонт падземных камунікацый, аднаўленне паслуг сувязі. У сваёй штодзённай працы ён імкнецца выка­наць пастаўленыя задачы як мага хутчэй, каб лініі электрасувязі працавалі бесперабойна, а абаненты атрымлівалі якасныя паслугі, хутка рэагуе на аварыйныя сітуацыі і ўхіляе непаладкі. Ён упэнены, што кожны работнік іх арганізацыі разумее ўсю адказнасць перад абанентамі і карыстальнікамі паслуг электрасувязі, таму выконвае свае абавязкі прафесійна і адказна.

Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.
На здымку: Аляксандр Дрозд (злева) і Сяргей Белаглазаў вядуць абслугоўванне абсталявання відэакантролю.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.
На здымку: Аляксандр Дрозд (злева) і Сяргей Белаглазаў вядуць абслугоўванне абсталявання відэакантролю.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем