Темы

Юрыдычнае суправаджэнне — аснова поспеху

Юрыдычнае суправаджэнне — аснова поспеху

vlashhenkoШматгранная праца спецыялістаў па заканадаўстве запатрабавана як на невялікім прадпрыемстве, так і ў самых высокіх структурах. Талентам быць юрыстам адораны асаблівыя людзі: разумныя і ўважлівыя, знаходлівыя і мэтанакіраваныя.

Менавіта такімі з’яўляюцца супрацоўнікі юрыдычнага аддзела СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Узначальвае яго кампетэнтны спецыяліст і ўмелы кіраўнік — галоўны юрыст Васіль Улашчанка, кіраўчанін, больш за 5 гадоў працуе на сельгаспрадпрыемстве. За гэтыя гады выпускнік факультэта правазнаўства Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі паспеў шмат чаго — зрабіць кар’еру, заслужыць аўтарытэт калег і стаць неад’емнай часткай дружнай, вялікай рассветаўскай сям’і. А дапамагае яму дасведчаны спецыяліст Анжэла Пішчаліна, якая таксама звязала сваё жыццё з юрыспрудэнцыяй, скончыўшы Маскоўскі юрыдычны інстытут.
У сувязі з тым, што СВК “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага — гаспадарка шматпрофільная, работа юрыдычнага аддзела ўключае ў сябе нямала накірункаў. Пералік яго задач і функцый вельмі шырокі: прававое кансультаванне службовых асоб і структурных падраздзяленняў; заключэнне дагавораў па куплі-продажы вырабляемай прадукцыі; мытнае афармленне тавараў, набытых за мяжой; прадстаўленне інтарэсаў сельгаспрадпрыемства ў судах і іншых дзяржаўных органах; афармленне дакументаў для набыцця пуцёвак у санаторый імя К.П.Арлоўскага; аказанне работнікам дапамогі пры пошуку неабходных нарматыўных прававых актаў і іншае.
Высокваліфікаваныя супрацоўнікі юрыдычнага аддзела любяць сваю справу і адказна выконваюць усе даручэнні.
Настасся ЛОГВІНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: галоўны юрыст Васіль Улашчанка і юрыст Анжэла Пішчаліна з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость