Ювеналы з Кіраўска — у прызёрах

Ювеналы з Кіраўска — у прызёрах

ЧГКУ Магілёўскім абласным Цэнтры творчасці прайшоў ХVІІІ рэспубліканскі фестываль інтэлектуальных гульняў сярод юнацкіх каманд “Кубак дружбы-2017”. Дарэчы, летась гэты прэстыжны фестываль стаў лаўрэатам прэміі Беларускай лігі інтэлектуальных каманд у намінацыі “Школьны турнір 20-годдзя”.  

Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе 4 гульні: “Музычны дуатлон”, Брэйн-рынг”, “Што? Дзе? Калі?” і “Сем зорак альбо…”. 40 каманд агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з розных куткоў Беларусі змагаліся сёлета ў дзвюх узроставых катэгорыях: юніёры (10-11 класы) і ювеналы (5-9 класы).

Па добрай традыцыі не абышлося мерапрыемства без удзелу кіраўчан: наш раён прадставілі чатыры каманды інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Падапечныя трэнера Ігара Лукашова дастойна выступілі ва ўсіх гульнях. Дзве каманды трапілі ў лік прызёраў сярод ювеналаў. Так, “Ліпавыя дзявятачнікі” занялі другое месца ў гульні “Сем зорак альбо…”, а “Нягодніцкія дзеці” сталі трэцімі ў гульні “Што? Дзе? Калі?”.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем