За радкамі лічбаў бачыць перспектыву — дэвіз калектыву Кіраўскага раённага аддзела статыстыкі

За радкамі лічбаў бачыць перспектыву — дэвіз калектыву Кіраўскага раённага аддзела статыстыкі

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня часовай раённай камісіі па са­дзейнічанні перапісу Таццяна Русецкая, начальнік раённага аддзела статыстыкі Вікторыя Пінчук разам з удзельнікамі прайшоўшай напярэдадні нарады па правядзенні перапісу Таццянай Дашкевіч і Леанідам Ярковічам цікавяцца спецыяльнай камп’ютарнай праграмай, якая будзе выкарыстоўвацца падчас правядзення перапісу насельніцтва

Работнікі органаў дзяржаўнай статыстыкі адзнача­юць сёння прафесійнае свята. Яно мае амаль паўвекавую гісторыю і вя­дзе свой адлік з 1920 года. За мінуўшыя дзесяцігоддзі адбылося шмат перамен, але нязменнымі застаюцца мэты і задачы, якія стаяць перад статыстыкай: задавальненне патрэб грамадства, дзяржавы ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі аб дэмаграфічным, эканамічным, сацыяльным становішчы, стане навакольнага асяроддзя.

Для чалавека недасведчанага запоўненая форма статыстычнай справаздачы — ўсяго толькі папера з сухімі лічбамі. Але варта ім трапіць у рукі прафесіяналаў – работнікаў органаў дзяржаўнай статыстыкі, яны нібы ажываюць. Лічба за лічбай, і апрацаваная інфармацыя кладзецца ў аснову статыстычнай карціны жыцця раёна, вобласці, краіны. Асноўная задача дзяржаўнай статыстыкі і калектыву раённага аддзела статыстыкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці на чале з Вікторыяй Пінчук у тым ліку, — максімальнае забеспячэнне карыстальнікаў статінфармацыяй, якая аб’ектыўна адлюстроўвае эканамічнае, дэмаграфічнае, сацыяльнае і экалагічнае становішча рэгіёна. На базе гэтых дадзеных распрацоўваюцца перспектывы і напрамкі развіцця розных галін эканомікі. Ад дакладнасці лічбаў, па вялікім рахунку, залежыць, якім будзе наша далейшае жыццё.
Работа супрацоўнікаў аддзела статыстыкі карпатлівая, патрабуе ўседлівасці, скрупулёзнасці і пастаяннай канцэнтрацыі ўвагі. На іх ускладзена вялікая адказнасць: дапу­шчаная ў лічбах памылка можа выклікаць скажэнне выніковых дадзеных па вобласці, рэспуб­ліцы. Таму пры іх апрацоўцы асабліва важна свое­часова атрымаць дакладную інфармацыю ад рэспандэнтаў – прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і гаспадарак раёна.
Імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій патрабуе ўдасканальвання метадаў збору і распаўсюджвання статыстычнай інфармацыі, укаранення новых інфармацыйных сістэм. У аддзеле статыстыкі аўтаматызаваны ўсе асноўныя працэсы, абсалютная большасць форм дзяржаўнай статсправаздачнасці пераведзена на электронны фармат. Але якімі б сучаснымі тэхнікай і тэхналогіямі ні карысталіся супрацоўнікі аддзела пры зборы і апрацоўцы статыстычнай інфармацыі, чалавечага фактару ніхто не адмяняў. У камп’ютара не папросіш, каб удакладніў у рэспандэнта, за кошт якіх рэсурсаў адбыўся рост канкрэтнага паказчыка. Зрабіць такі запрос па сілах толькі спецыялісту. Удакладняць, канкрэтызаваць дадзеныя пры апрацоўцы – таксама задачы спецыялістаў аддзела. І з ускладзенымі на яго абавязкамі калектыў раённага аддзела статыстыкі паспяхова спраўляецца.
Сёлетні год для органаў статыстыкі рэспублікі адметны. Важнейшай і буйнамаштабнай работай стане правядзенне ў кастрычніку бягучага года чарговага перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Яго асноўная мэта – атрымаць неабходную інфармацыю аб насельніц­тве для распрацоўкі накірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і рэгіёнаў, правядзення дэмаграфічных і сацыяльных даследванняў, прагназіравання колькасці і складу насельніцтва, аптымальнага падзялення і выкарыстання працоўных рэсурсаў.
Сёлетні перапіс праводзіцца ў абсалютна новых умовах: пачынаючы ад арганізацыі самаго працэсу і заканчваючы тэхналогіяй апрацоўкі атрыманых дадзеных. У раёне акрамя работнікаў аддзела статыстыкі ў правядзенні перапісу мяркуецца задзейнічаць больш за 30 чалавек. Для садзейнічання перапісу створана часовая раённая камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Русецкай.
Працэс збору і апрацоўкі персанальных дадзеных поўнасцю аўтаматызаваны. Вуснае апытанне будзе праводзіцца з выкарыстаннем планшэтных камп’ютараў, што дазволіць паскорыць працэс увядзення дадзеных і забяспечыць высокую якасць запаўнення перапісных лістоў. Акрамя таго, кожнаму грама- дзяніну даецца магчымасць выбраць для сябе адзін з трох спосабаў адказаць на пытанні перапіснога ліста: дома або на стацыянарным участку, або праз інтэрнэт.
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх