Темы

За радком Паслання Прэзідэнта: меркаванні жыхароў Кіраўшчыны

За радком Паслання Прэзідэнта: меркаванні жыхароў Кіраўшчыны

Жыхары Кіраўшчыны абмяркоўваюць Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі к беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Аляксандр СЕРАКОЎ, ветэран працы аграпрамысловага комплексу, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза, узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”, Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна:

— Уважліва і з цікавасцю слухаў Пасланне Прэзідэнта нашай краіны. Мне, як аграрніку са стажам, безумоўна, у першую чаргу, перадаліся тыя пачуцці, з якімі Кіраўнік дзяржавы гаварыў пра сельскую гаспадарку. Адчуваецца пазіцыя чалавека, які не па чутках ведае ўсе бакі галіны, па-сапраўднаму “хварэе” душой за развіццё АПК і бачыць рэальныя накірункі гэтага.

Адпрацаваўшы шмат гадоў на кіруючай пасадзе сельгаспрадпрыемства, поўнасцю згодны з думкай, што асновай развіцця сельскай гаспадаркі з’яўляецца буйнатаварная вытворчасць. І гэта зыходзіць ужо нават з нашай ментальнасці. Мы прывыклі рабіць усё разам, сумесна. Але не толькі ў гэтым сутнасць. Буйнатаварная вытворчасць даказала сваю эфектыўнасць гадамі, і адыходзіць ад яе не мае сэнсу. Я ні ў якім разе не супраць фермерскіх гаспадарак — такая мадэль таксама мае права на існаванне. Але, як сказаў Прэзідэнт, нам патрэбна захаваць вёску, людзей, якія там жывуць, інфраструктуру сяла. А без развіцця сельгасарганізацый, без рабочых месцаў зрабіць гэта нельга.

Непрапісныя ісціны для развіцця любой галіны і для сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, — наяў­насць дзейных кадраў і жалезная дысцыпліна. Не трэба вынаходніцтваў — проста трэба ведаць і выконваць свае абавязкі. Спецыялісты і простыя работнікі павінны захоўваць тэхналагічныя патрабаванні. Вось гэта і ёсць складаемыя рэзультату.

Зноў жа згодны з тэзісам Кіраўніка дзяржавы ў дачыненні да развіцця новых тэхналогій вырошчвання і вытворчасці прадукцыі. І важны сёння аспект на рынку не столькі ўзровень імпартазамяшчэння, колькі якасць. Пакупнік абавязкова зробіць выбар у бок лепшага тавару. Вось на павышэнне якасці і трэба накіроўваць работу.

Ірына ПЯТРОЎСКАЯ, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

— Як адзначыў Прэзідэнт, дабрабыт народа — адзін з галоўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Таму важна, каб у кожнага грамадзяніна былі праца, дастойная зарплата, пенсія, нягледзячы на тое, што ў некаторых з іх — абмежаваныя магчымасці або цяжкая жыццёвая сітуацыя. Увага таксама надаецца і дэмаграфічнай палітыцы.

Што тычыцца пытання працаўладкавання, то ў нашым раёне ажыцяўляецца сістэмная работа ў гэтым накірунку: праводзяцца “кірмашы вакансій”, аказваецца садзейнічанне ў пошуку працы грама­дзянам, якія не занятыя ў эканоміцы, ажыццяўляецца перанавучанне па некаторых спецыяльнасцях і іншае.
Пашыраюцца правы і магчымасці маладых лю­дзей з інваліднасцю праз рэалізацыю права на працоўную і прадпрымальніцкую дзейнасць: у РЦСАН укаранёна форма работы па падрыхтоўцы маладых інвалідаў да рамеснай дзейнасці. Гэта дазваляе не толькі атрымліваць задавальненне ад сваёй працы, але і забяспечвае працаўладкаванне інваліда як рамесніка з рэалізацыяй сваіх вырабаў, дае ім дадатковы заробак.

Унесена прапанова аб павышэнні з 1 мая пенсій. Магчыма, што дадзенае павышэнне — не апошняе ў гэтым годзе, хоць усё залежыць ад работы эканомікі і фарміравання фонду заработнай платы. У Беларусі дзейнічае салідарная сістэма: працаздольная мо­ладзь зарабляе для сваіх пажылых бацькоў.
Мнагадзетным сем’ям аказваецца матэрыяльная падтрымка ў выглядзе сямейнага капіталу, адначасовых выплат, аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года і іншая.

У цэлым можна сказаць, што сацыяльная сфера не стаіць на месцы — удасканальваецца заканадаўства, ствараюцца ўмовы для камфортнага жыцця грама­дзян, іх матэрыяльнага забеспячэння і стабільнасці ў будучыні.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость