Темы

Задача мясцовых органаў улады пры рэалізацыі Дэкрэта №1 — дапамагчы людзям з працаўладкаваннем

Задача мясцовых органаў улады пры рэалізацыі Дэкрэта №1 — дапамагчы людзям з працаўладкаваннем

Group of employee people. Business team isolated on white background.

Мы папрасілі выказаць свае думкі наконт дэкрэта №1 начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алену ЛЯНКЕВІЧ:

— Асноўная мэта дэкрэта №1 — садзейнічанне занятасці насельніцтва. Зыходзячы з гэтага, вызначаюцца і дзве асноўныя задачы. Першая — максімальнае стварэнне на месцах найбольш спрыяльных умоў для занятасці насельніцтва: гэта і падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы, і стымуляванне самазанятасці, і, безумоўна, індывідуальная работа з тымі грамадзянамі, якія сёння не працуюць, але хочуць і могуць зарабляць сабе на жыццё легальным спосабам. Па сутнасці, заня-
тасць насельніцтва становіцца адным з найважнейшых крытэрыяў ацэнкі работы мясцовай улады. Другая — стымуляваць грамадзян да занятасці, у тым ліку і праз “рубель”. Плануецца, што з 1 студзеня 2019 года працаздольныя непрацуючыя грамадзяне абавязаны аплачваць субсідыруемыя дзяржавай паслугі, сярод якіх — транспарт, адукацыя, ахова здароўя, паслугі ЖКГ, па іх поўным кошце. Канкрэтны пералік такіх паслуг будзе вызначаны ўрадам Беларусі.
Ключавая роля ў арганізацыі работы па выкананні норм дэкрэта адведзена мясцовым органам улады, на якія ўскладаюцца абавязкі па забеспячэнні індывідуальнай работы з грамадзянамі на месцах пры вырашэнні пытанняў з працаўладкаваннем. Прадугледжваецца таксама стварэнне мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пастаянна дзеючых камісій, у састаў якіх будуць уключацца дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты мясцовых органаў улады, а таксама прадстаўнікі ЖКГ, грамадскіх аб’яднанняў і іншыя. Узначальваць камісіі, якія плануецца стварыць на раённым узроўні, як правіла, будуць старшыні Саветаў дэпутатаў.
Дэкрэт прадастаўляе камісіям шырокія паўнамоц­твы, у тым ліку па прыняцці рашэнняў аб вызваленні на пэўны час працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы, ад абавязку аплачваць паслугі па поўным кошце пры наяўнасцi ў iх цяжкай жыццёвай сітуацыі. Зразумела, кожны канкрэтны выпадак будзе разглядацца індывідуальна і дасканала.
У нашым раёне ўжо ў мінулым годзе работа па аказанні грамадзянам садзейнічання ў працаўладкаванні была пабудавана ў новым фармаце: праводзіліся кірмашы вакансій, дзейнічала раённая камісія па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы грама­дзян. Да работы па вырашэнні праблем занятасці насельніцтва раёна актыўна падключаліся дэпутаты ўсіх узроўняў. Усяго ж у 2017 годзе ў раёне было працаўладкавана праз службу занятасці 947 чалавек (172,2% у параўнанні з 2016 г.), 288 грамадзян (160% да 2016 г.) прынялі ўдзел у грамадскіх аплачваемых работах, 35 — прайшлі прафесійнае абучэнне (145,8% да ўзроўню 2016 г.).
Задача мясцовых органаў улады пры рэалізацыі дэкрэта №1 — дайсці да кожнага чалавека, разгледзець яго сітуацыю з працаўладкаваннем і дапамагчы, а таксама пры фарміраванні спісаў не занятых у эканоміцы грамадзян дзейнічаць на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і з індывідуальным падыходам.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость