Закласці аснову для далейшага развіцця

Закласці аснову  для далейшага развіцця

У нашай краіне працягваецца абмеркаванне пытанняў, якія датычацца змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і прадстаячага рэферэндуму. Людзі выказваюць свае думкі, меркаванні.
Слова – прадстаўнікам нашага раёна.

Наталля ШАПАВАЛАВА, намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” па ідэалагічнай рабоце:
– Рэферэндум – гэта адзін са спосабаў удзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, важных для дзяржавы і кожнага беларуса. Жыццё ў дэмакратычным грамадстве патрабуе ад кожнага чалавека палітычнай актыўнасці. Менавіта праз рэферэндум мы маем магчымасць уздзейнічаць на пэўныя працэсы ў грамадстве.
За гады суверэннай Беларусі было праведзена 3 рэферэндумы. Падчас кожнага з іх народ прымаў рашэнні па вельмі знакавых і важных для краіны пытаннях. Менавіта беларусы ў маі 1995 года вырашалі, мець ці не рускай мове роўны статус з беларускай, выбіралі новы Дзяржаўны флаг і Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і інш. У лістападзе 1996 года мы галасавалі аб пераносе святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на 3 ліпеня, выказвалі сваё меркаванне наконт магчымасці набыцця і продажу народнага багацця – земляў, адмяніць ці не прымяненне смяротнай кары.
Пагадзіцеся, усе гэтыя пытанні – вельмі важныя для кожнага з нас, менавіта народ праз сваё волевыяўленне вырашыў, якім шляхам ісці далей.
У 2022 годзе беларусаў чакае ўдзел у рэферэндуме, на якім мы будзем галасаваць за ўнясенне паправак у дзеючую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Гэта Асноўны закон нашай краіны, прававы фундамент, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага. Над распрацоўкай паправак у Канстытуцыю працавала спецыяльна створаная камісія, свае прапановы меў магчымасць унесці любы беларус. І многія скарысталі сваё права гэта зрабіць. А падчас рэферэндуму кожны з нас выкажа свой пункт погдяду на тое ці іншые пытанне. Такім чынам, беларусы зробяць крок у імя будучага нашай краіны, яе далейшага развіцця.

Ірына ПЯТРОЎСКАЯ, першы сакратар райкама
ГА “БРСМ”:
– Рэферэндум па новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які павінен адбыцца ў пачатку надыходзячага года, – зараз адна з найбольш абмяркоўваемых тэм у розных суполках нашага грамадства, у тым ліку і ў маладзёжным асяроддзі. На мой погляд, прыняць удзел у абмеркаванні праекта Асноўнага закона краіны, які рэгулюе ўсе сферы грамадскага жыцця, трэба кожнаму беларусу – гэта адначасова і наш абавязак, і наша законнае права.
Анансуецца, што змены закрануць практычна ўсе раздзелы Канстытуцыі. Асобным артыкулам будзе выводзіцца тэма маладзёжнай палітыкі. Аб гэтым, а таксама аб гісторыі станаўлення і развіцця інстытута рэферэндуму вялася гутарка падчас трэцяга пасяджэння Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў, якое адбылося на мінулым тыдні.
Я і іншыя лідары маладёжнага руху раёна, вядома, плануем прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні новай рэдакцыі Канстытуцыі і рэферэндуме. На маю думку, у канчатковым выніку абноўлены Асноўны закон павінен яшчэ больш аб’яднаць беларускае грамадства. Спадзяюся, што ў новай Канстытуцыі будуць адлюстраваны асноўныя традыцыйныя каштоўнасці беларусаў – захаванне гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці, сямейныя каштоўнасці, патрыятызм, грамадзянская актыўнасць.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024