Темы

Землякі-кіраўчане не засталіся раўнадушнымі

Землякі-кіраўчане не засталіся раўнадушнымі

pomoshh-pri-pozhareПазаўчора ў рэдакцыю зайшла кіраўчанка Галіна Іваніцкая і расказала аб тым, як яе падтрымліваюць людзі маральна і матэрыяльна пасля здарыўшайся бяды: у яе доме днямі здарыўся пажар. Гаспадыня, якая на той момант была ў сына ў г.Гомелі, засталася без адзення, абутку. У адначассе агонь знішчыў усё нажытае. Сталая жанчына (у бягучым годзе яна адзначыла свой 80-гадовы юбілей) не пераставала называць прозвішчы кіраўчан, у тым ліку і суседзяў, асабліва Кушнераў, якія давалі ёй грошы, адзенне, неабходныя рэчы.

Нездарма кажуць, што адзін у полі не воін, асабліва калі напаткала бяда. І кожнае добрае слова, учынак вельмі патрэбныя ў дадзеным выпадку. Здаецца, жыццё закончылася, а рукі не падымаюцца за штосьці брацца. Толькі блізкія і староннія людзі, якія ўсё душой перажываюць разам з чалавекам, які перанёс гора, здольныя ўсяліць веру ў лепшыя перамены. І гэта прыбавіла жанчыне сіл і жадання аднаўляць пашкоджаны агнём дом.
Начальнік раёна электрасетак Рыгор Алдашкін выдзеліў электраманцёраў для замены старой электраправодкі. У раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадставілі неабходныя рэчы. Былі тэлефонныя званкі з канкрэтнымі прапановамі і з райвыканкама, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне і іншыя.
А больш за ўсё Г.К.Іваніцкая ўдзячная Аляксею Каранкевічу, які жыве непадалёку па зав.Пушкінскаму. Праходзячы міма яе дома, юнак заўважыў дым, які выбіваўся з-пад даху. Не губляючы ні хвіліны, Аляксей кінуўся да бліжэйшага дома, перапрыгнуў цераз агароджу і пастукаў у дзверы да Ярашэвічаў. Гаспадары адразу ж патэлефанавалі ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
А далей ужо выратавальнікі пад кіраўніцтвам Максіма Антоненкі і Юрыя Біганскага змагаліся з агнём. Дзякуючы зла-джаным дзеянням, уменню і высокаму прафесіяналізму Яўгена Саўчанкі, Сяргея Архіпенкі, Сяргея Бабіча, Аляксандра Булачкіна дом, нягледзячы на пашкоджанні, удалося ўсё ж зберагчы.
Жанчына расказала, як яна разам з маці жыла ў гады вайны, як затым бацькі адбудоўвалі згарэўшы дом, як пазней разам з мужам узводзілі свой дом у райцэнтры, як з дзецьмі добраўпарадкоўвалі прыдамавую тэрыторыю. Усё гэта імгненна прайшло перад вачамі пасля таго, як суседзі патэлефанавалі ёй і паведамілі страшную вестку аб пажары. У тэрміновым парадку Іваніцкія выехалі ў Кіраўск, тут ім і расказалі, як усё адбылося.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость