Жыхары Кіраўшчыны актыўна папрацавалі на раённым суботніку
Сёння, 8 красавіка, на Кіраўшчыне прайшоў раённы суботнік. Дружнай працы жыхароў раёна спрыяла цудоўнае сонечнае надвор’е.
Прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў займаліся навядзеннем санітарнага парадку, добраўпарадкаваннем вуліц, тэрыторый грамадскіх месцаў. У важную справу па навядзенні чысціні і парадку на зямлі ўключыліся ўсе працоўныя калектывы раёна.
У райцэнтра работнікік ДРБУ-197 вялі ямачны рамонт дарожнага пакрыцця на вул.Савецкай, прадстаўнікі УКП “Жылкамгас” працавалі на вуліцах Кірава, Пушкінскай. Працаўнікі адразу некалькіх арганізацый прыбіралі тэрыторыю ў раёне былога ліцэя №15.
Шматлікі працоўны дэсант шчыраваў у аграгарадку Мышкавічы. Прадстаўнікі працоўных калектываў горада і раёна займаліся добраўпарадкаваннем на вуліцах і завулках населенага пункта, прыводзілі ў належны выгляд пустуючыя тэрыторыі, якія плануецца ўключыць у севазварод ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Удзел у суботніку прымалі і жыхары прыватнага сектара райцэнтра, населеных пунктаў раёна, сельсаветаў.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА.