Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны!
Згодна інфармацыі, прадастаўленай райбальніцай, у апошні месяц мінулага года ў Кіраўскім раёне нарадзілася 9 малышоў: 5 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі.
Упершыню сталі матулямі Віталіна Крутава і Ганна Каранкевіч з Кіраўска, у іх – сыночкі, Рубіна Андрэева – у яе дачушка.
У Вольгі Ваганавай з Кіраўска і Кацярыны Рымаравай з Барсукоў нарадзілася па другім дзіцяці – дачушкі. У Валерыі Сідарэнка з Кіраўска другім дзіцяці ў сям’і стаў сынок.
Трэцяе дзіця – сыночка – нарадзіла Таццяна Якаўлева з Кіраўска. Галіна Арэх з Добасны нарадзіла чацвёртае дзіцяці – сыночка, Наталля Дзехцярова з Кіраўска – дачушку.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!