Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у лютым і сакавіку бягучага года ў раёне нарадзілася 12 малышоў. Калі ў лютым моцная палова Кіраўшчыны папоўнілася чатырма хлопчыкамі, а дзяўчынак нарадзілася дзве, то ў сакавіку ўсё адбылося наадварот: маленькіх прыгажунь з’явілася на свет чатыры, хлопчыкаў – двое.
Алеся Ерафеева з Баравіцы і Наталля Прылепава з Кіраўска сталі матулямі ў другі раз, у іх – сыночкі.
Кацярына Таўпянец і Вікторыя Рудзько з Кіраўска сталі матулямі ў трэці раз: у першай нарадзіўся сынок, у другой – дачушка.
Кіраўчанка Галіна Кірэева нарадзіла пятае дзіця – сыночка, Анастасія Паўлюц з Дабрыцы – шостае – дачушку.
У сакавіку ўпершыню стала матуляй сыночка кіраўчанка Анастасія Бажок.
Па другім дзіцяці – дачушак – нарадзілі кіраўчанкі Аліна Савельева, Ганна Пусева і Дар’я Гусейнава.
Мнагадзетнымі маці сталі Святлана Макаронак з Кіраўска і Таццяна Кучар з Мышкавіч: у першай – сыночак, у другой – дачушка.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!