Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у снежні мінулага года ў нашым раёне нарадзілася 19 малышоў: моцная палова папоўнілася 11 хлопчыкамі, дзяўчынак з’явілася толькі 8.
Дачушкі-першынцы нарадзіліся ў Марыны Каранкевіч са Скрыпліцы і Ганны Фігурэнка з Барсукоў.
У Таццяны Скуднай з Кіраўска, Наталлі Янаць з Паўлавіч і Кацярыны Бяляўскай з Барсукоў першымі дзіцяці сталі сыночкі.
У кіраўчанак Ірыны Іванюжынай і Тамары Каваленка, Алены Бушма з Барсукоў другімі дзецьмі ў сем’ях сталі дачушкі.
У Анастасіі Ермалаевай, Алены Каспяровіч, Антаніны Глебавай з Кіраўска, Юліі Сакаловай з Мышкавіч нарадзілася па другім дзіцяці-сыночку.
У Юліі Комар, Зоі Храпко з Кіраўска, Кацярыны Фядотавай з Барчыц, Ганны Еўдакімавай з Хвайніцы нарадзілася па трэцім дзіцяці, усе —хлопчыкі.
У Святланы Лазаравай з Паўлавіч, Святланы Каваленка з Кіраўска нарадзіліся дачушкі, якія сталі трэцімі дзецьмі ў сем’ях.
У Рынаты Галіевай з Букіно на свет з’явілася чацвёртае дзіця — дзяўчынка.
Віншуем усіх матуль і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!