Темы

30-ты турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Ядлоўскага завяршыўся ў Жылічах

30-ты турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Ядлоўскага завяршыўся ў Жылічах

Ядлов-турнир-2

Ядлов-турнир-3

Ядлов-турнир-1

На базе Жыліцкага сельгаскаледжа завяршыўся 30-ты, юбілейны турнір па міні-футболе памяці воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Ядлоўскага. Як і ў былыя гады, паядынкі паміж камандамі-ўдзельніцамі праходзілі цікава, у вострай барацьбе. Аб тым, як праходзіў турнір, рэдактару інтэрнет-рэсурса «Кіраўца» расказаў  кіраўнік фізічнай культуры Жыліцкага сельгаскаледжа, галоўны суддзя турніру Уладзімір Пракопчык.

На працягу месяца доўжыўся міні-футбольны марафон, у якім прынялі ўдзел 12 каманд. Палова з іх прадстаўляла сельгаскаледж: па адной ад кожнага з 4 курсаў, асобная зборная ўсіх курсаў і каманда выкладчыкаў. Таксама ўдзел у турніры прынялі каманды райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Чырвоны баец”, ААТ “Дабаснянскае”. Паколькі турнір насіў статус адкрытага, то заяўкі падалі яшчэ і дзве каманды з суседняга Бабруйска — “Саюз-Энерга” і СПК “Гігант” Бабруйскага раёна.

Каманды сустракаліся паміж сабой па кругавой сістэме. Усяго было згуляна больш за 70 матчаў. Па іх выніках чацвёрка мацнейшых склала паўфінальныя пары. Адметна, што адна з іх атрымалася “кіраўская”, другая — “бабруйская”. У першым паўфінале сустрэліся зборная навучэнцаў каледжа і каманда РАНС. Выратавальнікі аказаліся мацнейшымі за апанентаў. У другім спарынгу “Саюз-Энерга” ўпэўнена ўзяла верх над “Гігантам”. Апошняя каманда сустэлася з каледжаўцамі ў матчы за 3-е месца. На жаль, гаспадарам пляцоўкі не ўдалося “зачапіцца” за п’едэстал гонару: перамога — за “Гігантам”.

Фінальны паядынак паміж камандай РАНС і “Саюз-Энерга” выдаўся цікавым, з вострай барацьбой. І ўсё ж кіраўчанам аказалася цяжкавата змагацца з камандай, якая выступае ў рэгулярным чэмпіянаце краіны. Бабруйчане ўзялі верх і сталі пераможцамі турніру. Адзначым, што і летась “Саюз-Энерга” прымала ўдзел у турніры і была мацнейшай за ўсіх сапернікаў.

На цырымоніі ўзнагароджвання дырэктар сельгаскаледжа Уладзімір Белы ўручыў камандзе-пераможцы пераходны кубак. Усе прызёры былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Таксама былі адзначаны лепшыя ігракі каманд.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость