Темы

95 год споўнілася ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і працы Марыі Іванаўне Гарохавай з Кіраўска

95 год споўнілася ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і працы Марыі Іванаўне Гарохавай з Кіраўска

28 жніўня адзначыла сваё 95-годдзе ветэран Вялікай Айчыннай вайны і  працы кіраўчанка Марыя Іванаўна Гарохава. Паважаная жанчына прымала віншаванні з нагоды знамянальнай для яе даты. Падарункі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага савета ветэранаў вайны і працы, раённых структур РГА “Белая Русь”, ГА “Беларускі фонд міру” з самымі цёплымі пажаданнямі юбіляршы ўручылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ларыса Гаўрылава, старшыня раённага Савета ветэранаў Эма Карпук, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч”.

У жыцці Марыі Іванаўны Вялікая Айчынная вайна займае адметнае месца. У тыя страшныя гады яна мужна змагалася з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў саставе партызанскага атрада.

У яе роднай вёсцы Колбава падчас акупацыі хлопцы і дзяўчаты арганізавалі камсамольскую ячэйку і дапамагалі партызанам: збіралі інфармацыю аб колькасці гітлераўцаў, наяўнасці зброі, перадавалі ў лес боепрыпасы, медыкаменты, распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі, агітавалі людзей уступаць у партызанскі атрад, няшчадна біць ворага. Сярод маладых людзей была і Марыя. Ёй удалося пераканаць шасцярых сваіх аднавяскоўцаў, якія служылі ў паліцыі, перайсці на бок партызан. Потым і сама дзяўчына ўступіла ў атрад і змагалася з ворагам са зброяй у руках. Разам з іншымі байцамі яна прымала ўдзел у разгроме паліцэйскіх гарнізонаў, выратаванні мірных людзей ад угону ў канцлагеры.

Сапраўдная патрыётка сваёй Радзімы, мужная унесла свой уклад у тое, каб наступныя пакаленні яе землякоў і ўсіх беларусаў жылі пад мірным небам.

Пасля вайны Марыя Іванаўна прымала ўдзел у аднаўленні разбуранай народнай гаспадаркі роднай Кіраўшчыны, доўгі час працавала ў органах пракуратуры. Сумленна ставілася да выканання службовых абавязкаў, з павагай — да людзей, з любоўю і пяшчотай — да сям’і.

Няхай жа для гэтага паважанага чалавека гады не стануць перашкодай для здароўя, а восень жыцця будзе напоўнена цеплынёй і пяшчотай!

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость