Темы

…І зноў вялікі пераможны май! Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Касалапаў з Жыліч радасна сустракае чарговае свята Вялікай Перамогі

…І зноў вялікі пераможны май! Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Касалапаў з Жыліч радасна сустракае чарговае свята Вялікай Перамогі

Косолап

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны агорнуты клопатам і ўвагай як з боку дзяржавы, так і сваіх землякоў. Вось і напярэдадні свята Вялікай Перамогі вучні Жыліцкай школы завіталі да ветэрана вайны Івана Ягоравіча Касалапава, каб выказаць яму, і ў яго асобе ўсім слаўным абаронцам Айчыны, словы ўдзячнасці за магчымасць жыць, вучыцца, будаваць планы на будучыню, радавацца яркаму сонцу і блакітнаму мірнаму небу.  

Іван Ягоравіч, нягле­дзячы на паважаны ўзрост, і сёння практычна да дробязей памятае гады вайны, калі яму ра­зам з мільёнамі савецкіх людзей давялося стаць на абарону сваёй Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У далёкім 1941 го­дзе яму ішоў 18-ы год. Павестку з ваенкамата ўраджэнец г.Новы Аскол Белгародскай вобласці Расіі атрымаў на другі дзень Вялікай Айчыннай вайны. Юнака накіравалі на вучобу ў аўтамабільна-матацыклетнае вучылішча Чырвонай Арміі, пазней — у першае Харкаўскае танкавае вучылішча імя Сталіна.
Мужнасць і адвага, якія Іван Каласапаў праяўляў у барацьбе з ворагам, не раз адзначаліся камандаваннем арміі. І ўжо летам 1943 года малады воін быў назначаны камандзірам узвода 16-га гвардзейскага асобнага танкавага палка.
У баі за Харкаў І.Я.Касалапаў быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталях, праходзіў рэабілітацыю дома. Але пачуццё патрыятызму і вялікае жаданне дапамагаць савецкім салдатам прагнаць ворага з роднай зямлі не давалі спакою абаронцу.
І як толькі дазволіла здароўе, Іван Касалапаў быў накіраваны на фронт. Разам з байцамі 1440 самаходна-артылерыйскага палка ён прымаў удзел у Яска-Кішынёўскай аперацыі, вызваляў Венгрыю.
Вялікую Перамогу Іван Ягоравіч сустрэў у сталіцы Аўстрыі Вене.
На Кіраўшчыну І.Я.Касалапаў прыехаў у 1970 годзе: быў назначаны на пасаду дырэктара Жыліцкага саўгаса-тэхнікума, пазней быў кіраўніком СПТВ-66.
Яго жыццёвы, ваенны і працоўны шлях адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “За працоўную доблесць” і іншымі.
Усё сваё мірнае жыццё ён не заставаўся ў баку ад праблем грамадскага жыцця, шмат зрабіў для таго, каб Жылічы былі прыгожым і ўтульным кутком Кіраўшчыны, актыўна ўдзельнічаў у выхаванні падраста­ючага пакалення, ахвотна сустракаецца з моладзю, школьнікамі і зараз.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость