Кіраўчане дзеляцца меркаваннямі на тэму праблемы гераізацыі нацызму

Кіраўчане дзеляцца меркаваннямі на тэму праблемы гераізацыі нацызму

Жыхары раёна працягваюць выказваць свае думкі па праблеме гераізацыі нацызму, якая зараз абмяркоўваецца ў грамадстве.

Галіна Васільеўна КАРАНКЕВІЧ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:
– Падзеі мінулага года, якія адбываліся ў нашай краіне ў паслявыбарны час, мяне вельмі і вельмі хвалявалі: немагчыма быць абыякавым да лёсу нашай прыгожай Беларусі, яе народа. Беларусы ва ўсе часіны імкнуліся да міру і спакою, мужна абаранялі родную зямлю ад ворага, шанавалі сваю гісторыю, гераічнае мінулае Айчыны.
Я, прадстаўнік старэйшага пакалення, якому давялося разам з іншымі перажыць гора і жахі Вялікай Айчыннай вайны, з болем назірала па тэлебачанні, як некаторыя грамадзяне абіраюць для сябе нейкія іншыя сімвалы, становяцца пад сцягі, якімі размахвалі карнікі, знішчаючы падчас ваеннага ліхалецця мірных жыхароў – старых і нямоглых, жанчын, дзяцей і інвалідаў.
Няўжо некаторыя забылі гісторыю беларускага народа, не шануюць светлую памяць сваіх дзядоў і прадзедаў, абараніўшых свет ад фашызму? Мне складана ў гэта паверыць. У маім сэрцы і дагэтуль жыве боль ад таго, што за дапамогу партызанам ад рук фашыстаў загінула мая любімая матуля, я вырасла без яе пяшчоты і падтрымкі.
Нельга дапусціць, каб гераізацыя нацызму ў нашай краіне знайшла прыдатную глебу для ўзнікнення і распаўсюджвання, каб мільёны ахвяр Вялікай Айчыннай вайны былі забыты…
А ўвогуле наш народ павінен быць адзіным у сваіх памкненнях дзеля захавання міру і незалежнасці, працвітання нашай краіны.

Наталля КАРАНКЕВІЧ, мнагадзетная маці:
– Усё маё свядомае жыццё праходзіла і працягваецца пад нашым чырвона-зялёным флагам. Пад гэтым дзяржаўным сімвалам я ўступала ў піянеры, вучылася ва ўніверсітэце, не раз абараняла гонар Кіраўшчыны падчас спартыўных спаборніцтваў.
Заўсёды радуюся, калі наш чырвона-зялёны флаг уздымаецца на міжнародных спартыўных спаборніцтвах, на якіх беларускія спартсмены займаюць лідзіруючыя пазіцыі. Мне здаецца, што ён самы прыгожы ў свеце. Дарэчы, і мой сын захапляецца спортам і таксама выступае на спаборніцтвах пад беларускім флагам.
У нас растуць трое дзетак. Мы з мужам з маленства вучым іх паважліва ставіцца да дзяржаўнай сімволікі, усведамляць, што чыр­вона-зялёны флаг – гэта адзін з сімвалаў нашай мірнай Беларусі, незалежнасці, дасягненняў нацыі, перамог у спорце.
Можна шмат расказваць пра гісторыю, знаходзіць пацвярджэнні альбо абвяржэнні сваіх думак, поглядаў і палітычных пазіцый, аднак жыць трэба – тут і зараз, пад мірным небам, у краіне, якая стабільна развіваецца і рухаецца наперад.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024