Темы

Пад мірным небам жывіце, нашчадкі! — Тамара Звягінцава

Пад мірным небам жывіце, нашчадкі! — Тамара Звягінцава

Ветер-Звяг

Вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага прыйшлі павіншаваць Т.М.Звягінцаву з надыходзячым днём Перамогі

Усё далей і далей у гісторыю адыходзіць Вялікая Айчынная вайна. 

Сёння на Кі­раўшчыне пражывае 15 ветэранаў вайны. Сярод іх — Тамара Максімаўна Звягінцава, якая ў тыя суровыя гады была санітаркай у эвакуацыйным шпіталі. І ў гэтыя дні, напярэдадні 9 Мая, бярэдзяць яе душу ўспаміны…

Твар у твар з жахамі вайны Тамара сутыкнулася зiмой 1942-га года, калі ў в.Гута Кіраўскага раёна наляцелі фашысты. Яе і іншых аднавяскоўцаў пагналі на Нямеччыну. Юная Тамара стала вязнем канцлагера пад Кёнігсбергам. У той час недалёка ад яго размя­шчалася нямецкая ваенная будаўнічая часць, таму яе і іншых вязняў накіравалі туды працаваць — капаць акопы.
На шчасце, у хуткім часе прыйшло выратаванне, савецкія войскі разграмілі гітлераўцаў і вызвалілі вязняў. Слабых і хворых адправілі дадому, астатніх, якія прайшлі праверку, — на дапамогу радзіме. Тамара трапіла ў якасці санітаркі ў эвакашпіталь. У іх у гады вайны ажыццяўлялася лячэнне эвакуіраваных з фронту хворых і параненых байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі.
Паколькі шпіталь рухаўся ўслед за лініяй фронту, параненыя паступалі амаль штодзённа. Дзяўчыне, якой у той час было ўсяго 14 гадоў, даводзілася шмат працаваць: прыбіраць, мыць скрываўленыя бінты, дапамагаць медыцынскім сёстрам даглядаць хворых і параненых. Многае яна пабачыла за гэты час: цяжкія раненні, апёкі, ампутацыі…
У памятны майскі дзень па радыё аб’явілі доўгачаканую навіну — атрымана Перамога над ворагам! Добра памятае жанчына гэты момант: радасныя крыкі, абдымкі, слёзы радасці. З’явілася думка — нарэшце, надыдзе спакойнае мірнае жыццё, а яна зможа вучыцца, бо да вайны закончыла ўсяго шэсць класаў школы. Але планы дзяўчыны не здейсніліся. З Каўнаса, дзе ў той час размяшчаўся эвакашпіталь, яе разам з іншымі работнікамі змясцілі ў эшалоны, якія ішлі ў Японію, дзе ў той час яшчэ была вайна. На Далёкім Усходзе Тамара прабыла яшчэ тры месяцы.
І вось яна вярнулася дадому. Бяссонныя ночы і кашмары засталіся ў мінулым, трэба было вяртацца ў мірнае рэчышча, ладзіць сваё жыццё. У хуткім часе 17-гадовую дзяўчыну ўзялі вучаніцай у бухгалтэрыю мясцовага мехлесапункта. Паспяхова спасцігала яна новую навуку, ездзіла на курсы павышэння кваліфікацыі, бо вучыцца было ў радасць. Мінуў час, і Тамара пераехала ў Кіраўск, ўладкаваўшыся на работу ў Дзяржбанк, цяперашні Белаграпрамбанк, дзе і працавала ўсё жыццё. Завочна скончыла Усесаюзны ўлікова-крэдытны тэхнікум.
У 1948 годзе Тамара выйшла замуж. Нарадзілася дачка Ларыса, а праз час і сынок Пётр. Лёс не песціў жанчыну. З мужам не склалася, прыйшлося адной клапаціцца пра дзяцей, дапамагаць бацькам і шмат працаваць у банку. На шчасце, ратавала сям’ю нядрэнная зарплата. Цяжкасці не зламалі жанчыну, бо за яе плячыма была вайна, якая толькі загартавала яе характар. Яна выхавала сваіх дзяцей годнымі людзьмі, дала ім вышэйшую адукацыю. Сёння ў Тамары Максімаўны дарослыя ўнукі, гадуюцца і праўнукі.
Ваенныя заслугі Т.М.Звягінцавай адзначаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За перамогу над Германіяй”, “За перамогу над Японіяй”.
9 чэрвеня жанчыне споўніцца 90 гадоў. Адзінае, аб чым яна просіць Бога, каб ніколі яе родныя і ўсе астатнія патомкі не ўбычылі тое, праз што давялося прайсці ёй і іншым людзям падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Юлія ЗАВІШАВА.
Фота Максіма Мікешына.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость