Темы

Служыце дастойна!

Служыце дастойна!

varmiyu

У раённым Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае провадам прызыўнікоў ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь пад назвай “Служу Айчыне!”.
У гэты дзень у адрас рабят ад раённага ваеннага камісара Сяргея Паддубнага і старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў у Афганістане” Юрыя Сафронава прагучалі шчырыя словы пажаданняў поспеху, мужнасці і цвёрдасці духу. Ваенная служба — гэта сапраўдная школа жыцця для сённяшніх юнакоў. Бо няма на зямлі больш ганаровай справы, чым абараняць сваю Радзіму. Ад імя будучых абаронцаў Айчыны з прывітальнымі словамі да прысутных звярнуўся Яўген Рышкевіч. Ён запэўніў, што сённяшнія прызыўнікі пастараюцца з гонарам несці званне абаронцаў Радзімы і стануць дастойнымі пераемнікамі сваіх дзедаў і прадзедаў.
Затым для прызыўнікоў і ганаровых гасцей быў наладжаны святочны канцэрт.
Жанна КОЛАБАВА,
загадчык дзіцячага сектара РДК.

Последние новости

Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость