Темы

Тым, хто жыве ў мірны час…

Тым, хто жыве ў мірны час…

Рублевский

Шмат часу прайшло з моманту падзей у Афганістане, але ў душы кожнага іх ўдзельніка яшчэ жывыя ўспаміны тых цяжкіх дзён, кожны з якіх мог стаць апошнім…

Вясной 1979 года васемнаццацігадовы кіраўчанін Васіль Рублеўскі, які нядаўна скончыў школу і пачаў працаваць на льнозаводзе, быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Паўгода праходзіў службу ў падраздзяленні ў Літве, затым быў накіраваны ў маленькае мястэчка непадалёку ад Ташкента, пазней — у Турк­меністан. А ў студзені 1980 года яго накіравалі ў Афганістан.
Разам з мясцовымі войскамі, паліцыяй, таварышамі па службе ўдзельнічаў у баявых аперацыях супраць банд ворагаў. Пра вайну гаварыць цяжка, асабліва тым, каму давялося там пабываць, таму пра афганскія дні і ночы Васіль Рублеўскі ўспамінае неахвотна. Занадта многа давялося перажыць хлопцу ў тыя месяцы: смяротныя баі, з якіх не вярнуліся жывымі многія баявыя таварышы, у якіх сам быў на валосок ад смерці. Памятаецца баявое братэрства, смеласць і гераізм тых, хто змагаўся з ім плячо ў плячо, каму ён не аднойчы давяраў сваё жыццё. Гэта быў жорсткі час, які прымусіў юнакоў рана пасталець.
Красамоўней за ўсё пра людзей кажуць іх заслугі, а пра воінаў — іх узнагароды. Васіль Рублеўскі быў узнагароджаны медалём «За адвагу», адзначаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Воіну-інтэрнацыяналісту» і іншымі ўзнагародамі.
У маі 1981 года цэлым і здаровым юнак прыехаў дадому. Жыццё вярнулася ў мірнае рэчышча, кашмар застаўся ў мінулым. У ліпені ён ужо ўладкаваўся на працу ў тагачасную сельгастэхніку, дзе 37 гадоў шчыруе слесарам і па гэты дзень, у ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне».
У калектыве ўсе ведаюць яго як майстра сваёй справы, адказнага, добрасумленнага работніка, прыкладнага сем’яніна, добрага бацьку. Гэта чалавек, да якога заўсёды можна звярнуцца за дапамогай, парадай — ён ніколі не адмовіць.
Людзі, якія бычылі вайну сваімі вачамі, па-сапраўднаму цэняць жыццё, родных і блізкіх людзей побач, умеюць радавацца дробязям і больш за ўсё жадаюць міру ва ўсім свеце.
Юлія ЗАВІШАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость