Темы

У Казулічах адбылася цырымонія перапахавання астанкаў былога воіна Чырвонай арміі

У Казулічах адбылася цырымонія перапахавання астанкаў былога воіна Чырвонай арміі

Захорон-1

Амаль у кожнай беларускай сям’і нашай краіны ёсць сваякі, якія загінулі ці прапалі без вестак падчас Вялікай Айчыннай вайны. Памяць аб тых, хто не вярнуўся з поля бою, свята захоўваюць іх родныя і ўдзячныя нашчадкі.
Семдзесят тры гады таму савецкі народ сустрэў Вялікую Перамогу, але і дагэтуль лёсы тысяч слаўных абаронцаў Айчыны застаюцца невядомымі. Нездарма кажуць, што вайна не закончана, пакуль не пахаваны апошні яе салдат…
На тэрыторыі Беларусі і Расіі і дагэтуль вядуцца раскопкі на месцах жорсткіх баёў савецкіх воінаў з ворагам. Штогод астанкі соцень чырвонаармейцаў вяртаюцца ў родныя мясціны…

У мінулую суботу на грамадзянскіх могілках у в.Казулічы адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання астанкаў радавога Чырвонай Арміі Антона Пятровіча Дразда, ураджэнца гэтага населенага пункта, які загінуў пры выкананні воінскага абавязку па абароне Айчыны ў 1941 годзе на тэрыторыі Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці. Наш зямляк, 1918 года нараджэння, быў прызваны ў Чырвоную Армію Бабруйскім раённым ваенным камісарыятам у жніўні 1939 года.
Аддаць даніну памяці і павагі слаўнаму абаронцу Айчыны і ўсім, хто мужна абараняў Радзіму ад ворага, хто бязвінна загінуў ад рук карнікаў, сабраліся прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, а таксама родныя і блізкія салдата А.П.Дразда, якія пражываюць у Казулічах, аднавяскоўцы.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава адзначыла, што 73 гады таму скончылася адна з самых кровапралітных войнаў на зямлі — Вялікая Айчынная вайна. За гэты час зямля загаіла свае раны. Але для беларускага народа, які прынёс на алтар барацьбы з фашызмам трэцюю частку сваіх грамадзян, вайна ніколі не стане далёкім мінулым. Яна застанецца ў памяці не толькі пакалення пераможцаў, але і іх удзячных нашчадкаў. Мы не маем права забыць, якой цаной дасталася Перамога, падкрэсліла старшыня райсавета дэпутатаў.
Па словах Галіны Слабоднікавай, увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны заўсёды было і застаецца ў Беларусі важнай дзяржаўнай задачай. Яна нагадала прысутным, што на тэрыторыі нашага раёна разме­шчана 77 воінскіх пахаванняў, у якіх знайшлі свой апошні прытулак 1953 чалавекі. Устаноўлена 16 памятных знакаў воінскай славы. Працягваецца пошукавая работа. Толькі за апошнія 5 гадоў у раёне на мемарыяльныя пліты нанесена 350 прозвішчаў воінаў Чырвонай Арміі.
Да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему звярнуўся ўраджэнец Казуліч, жыхар г.Мінска, які шмат гадоў выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Іван Габрусь.
Ён адзначыў, што дзякуючы рабоце пошукавых атрадаў Смаленшчыны спіс 18 жыхароў Казуліч, якія прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, зменшыўся на аднаго чалавека. Сёлета спаўняецца 100 год з дня нараджэння А.П.Дразда, і ў гэты юбілейны год слаўны сын Кіраўшчыны вярнуўся з небыцця і знайшоў спакой на сваёй малой радзіме.
Ад імя маладога пакалення, якое свята шануе подзвіг дзедаў і прадзедаў і схіляе галовы перад іх гераізмам, слова трымала вучаніца СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Ксенія Русецкая.
Дзяўчына адзначыла, што менавіта ветэраны вайны служаць для юнакоў і дзяўчат яскравым прыкладам любові і адданасці сваёй Радзіме, мужнасці і гераізму ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Айчыны. Менавіта людзям старэйшага пакалення сённяшняя моладзь абавязана сваім шчаслівым дзяцінствам, мірнай і квітнеючай Беларуссю, магчымасцю жыць і вучыцца ў незалежнай краіне.
Настаяцель Свята-Косма Даміянаўскага храма аг.Любонічы іерэй Максім Кірэеў правёў памінальную ліцію па загінуўшаму воіну.
З воінскімі ўшанаваннямі астанкі радавога Чырвонай Арміі Антона Пятровіча Дразда былі пахаваны. Памяць салдата ўшанавалі мінутай маўчання і залпавым салютам.
Затым да магілы былі ўскладзены вянкі, кошыкі і кветкі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, працоўных і вучнёўскіх калектываў, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, моладзі, родных загінуўшага салдата і аднавяскоўцаў.
Яшчэ адзін слаўны абаронца сваёй Айчыны знайшоў вечную памяць і вечны спакой на роднай зямлі…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Захорон-2

Захорон-3

Захорон-4

Захорон-5

Захорон-6

Захорон-7

Захорон-8

Захорон-9

Захорон-10

Медальвон

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость