На базе СШ №1 прайшлі раённыя спаборніцтвы па зімнім мнагаборстве “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнай і прызыўнай моладзі. Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі раёна выяўлялі лепшых у дзвюх узроставых групах: 15-16 гадоў і 17-18 гадоў.
Напачатку адбылося пастраенне каманд, на якім удзельнікаў віталі метадыст раённага вучэбна-метадычнага камінета, галоўны сакаратар спаборніцтваў Людміла Ісакава, старшыня Кіраўскай міжраённай арганізацыйнай структуры “ДТСААФ” Генадзь Лапіцкі. У судзействе прымаў удзел таксама начальнік адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Андрэй Гайдукевіч.
Спаборнітвы ўключалі ў сябе тры віды: кулявая стральба з пнеўматычнай зброі, падцягванне на перакладзіне і лыжныя гонкі на 5 км.
У першым з відаў не аказалася роўных стралкам з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Вадзім Гукаў, Ягор Сямёнаў і Антон Савіцкі занялі адпаведна першыя тры месцы. Дыпломы міжраённай арганізацыйнай структуры “ДТСААФ” уручыў пераможцам і прызёрам Генадзь Лапіцкі. Дарэчы, арганізацыйная структура прадаставіла для стральбы пнеўматычныя кулі.
У астатніх відах пераможцы ў асабістым заліку не вызначаліся. Па суме ўсіх выступленняў ва ўзроставай групе 15-16 гадоў перамогу атрымаў Антон Савіцкі з Паўлавіч. Другі рэзультат паказаў Ілья Сямёнаў са Скрыпліцкай СШ. Замкнуў прызавую тройку яшчэ адзін прадстаўнік Паўлавіцкай школы Аляксандр Яновіч.
У старэйшай узроставай групе першынстваваў мнагаборац з Паўлавіч Вадзім Гукаў. Сяргей Лебедзеў са Скрыпліцы стаў другім, трэцяе месца — у Антона Рымарава з Паўлавіч.
Няцяжка здагадацца, што ў агульнакамандным заліку пальму першынства ўтрымалі спартсмены з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды Скрыпліцкай і Чыгірынскай школ.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.
Теги
Последние новости
Актуально
В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж
12 июня 2026
Актуально
Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям
12 июня 2026
Актуально
«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района
12 июня 2026
Сельское хозяйство
Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»
12 июня 2026
Актуально
Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»
12 июня 2026
Актуально
Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня