Темы

У Кіраўску спаборнічалі будучыя абаронцы Айчыны

У Кіраўску спаборнічалі будучыя абаронцы Айчыны

Защита-1На базе СШ №1 прайшлі раённыя спаборніцтвы па зімнім мнагаборстве “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнай і прызыўнай моладзі. Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі раёна выяўлялі лепшых у дзвюх узроставых групах: 15-16 гадоў і 17-18 гадоў.

Защита-2Напачатку адбылося пастраенне каманд, на якім удзельнікаў віталі метадыст раённага вучэбна-метадычнага камінета, галоўны сакаратар спаборніцтваў Людміла Ісакава, старшыня Кіраўскай міжраённай арганізацыйнай структуры “ДТСААФ” Генадзь Лапіцкі. У судзействе прымаў удзел таксама начальнік адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Андрэй Гайдукевіч.

Спаборнітвы ўключалі ў сябе тры віды: кулявая стральба з пнеўматычнай зброі, падцягванне на перакладзіне і лыжныя гонкі на 5 км.

Защита-4 Защита-3У першым з відаў не аказалася роўных стралкам з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Вадзім Гукаў, Ягор Сямёнаў і Антон Савіцкі занялі адпаведна першыя тры месцы. Дыпломы міжраённай арганізацыйнай структуры “ДТСААФ” уручыў пераможцам і прызёрам Генадзь Лапіцкі. Дарэчы, арганізацыйная структура прадаставіла для стральбы пнеўматычныя кулі.

Защита-5 Защита-6У астатніх відах пераможцы ў асабістым заліку не вызначаліся. Па суме ўсіх выступленняў ва ўзроставай групе 15-16 гадоў перамогу атрымаў Антон Савіцкі з Паўлавіч. Другі рэзультат паказаў Ілья Сямёнаў са Скрыпліцкай СШ. Замкнуў прызавую тройку яшчэ адзін прадстаўнік Паўлавіцкай школы  Аляксандр Яновіч.

У старэйшай узроставай групе першынстваваў мнагаборац з Паўлавіч Вадзім Гукаў. Сяргей Лебедзеў са Скрыпліцы стаў другім, трэцяе месца — у Антона Рымарава з Паўлавіч.

Няцяжка здагадацца, што ў агульнакамандным заліку пальму першынства ўтрымалі спартсмены з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды Скрыпліцкай і Чыгірынскай школ.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость