Мітынгі, прысвечаныя Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, адбыліся на Кіраўшчыне

Мітынгі, прысвечаныя Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, адбыліся на Кіраўшчыне

Сёння ля брацкай магілы ў аг.Любонічы, дзе ўвекавечана памяць землякоў, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанах, а таксама мірных жыхароў, якія загінулі ад рук фашысцкіх захопнікаў, адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кіраўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў: “Белая Русь” — Васіль Маркевіч, “Беларускі фонд міру” — Вольга Гаршкова, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” — Эма Карпук, “БРСМ” — Алег Бойка, а таксама былы выпускнік Мышкавіцкай школы, доктар гістарычных навук, прафесар БДУ, адзін з аўтараў падручніка “Гісторыя Старажытнага свету” Міхаіл Корзун, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, школьнікі, жыхары населенага пункта. 

Слова было прадастаўлена старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васілю Маркевічу. Ён адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя ўнесла кардынальныя перамены ў рух сусветнай гісторыі: пачалася эпоха развіцця народаў на аснове раўнапраўя, сацыяльнай справядлівасці і гуманізму. Дзякуючы рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, узбагаціў нацыянальную культуру.

Сёння наша Рэспубліка Беларусь, падкрэсліў прамоўца, упэўнена рухаецца наперад, да новых рубяжоў, людзі маюць магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам на карысць працвітання сваёй Айчыны.

Пра гады ваеннага ліхалецця і святую памяць народа аб загінуўшых героях і мірных жыхарах гаварыў у сваёй прамове Міхаіл Корзун.

На мітынгу было адзначана, што нашчадкі заўжды будуць памятаць пра гераізм і мужнасць тых, хто прайшоў дарогамі грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнаў у імя светлай будучыні. Берагчы мір на зямлі — агульны абавязак сучаснікаў.

Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання, да брацкай магілы былі ўскладзены кветкі.

Мітынг адбыўся таксама ля магілы нашага земляка, удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі, матроса крэйсера “Аўрора” І.Ф.Пятрушы ў в.Стаўпішчы. Піянеры неслі тут ганаровую вахту. Да магілы былі ўскладзены кветкі.

Чырвоныя гваздзікі былі таксама ўскладзены да помніка савецкаму дзяржаўнаму і палітычнаму дзеячу С.М.Кіраву на плошчы імя Кірава райцэнтра.

Тэкст і фота Наталлі ХАДАКОВАЙ.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024