Юбілейныя медалі воінам-інтэрнацыяналістам

Юбілейныя медалі  воінам-інтэрнацыяналістам

medali

На мінулым тыдні ў раённым  Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якое былі запрошаны воіны-інтэрнацыяналісты, родныя і блізкія загінуўшых у Афганістане: у ходзе сустрэчы адбылася цырымонія ўручэння юбілейных медалёў “У памяць         25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане”.

Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава адзначыла, што афганская вайна стала першай буйной антытэрарыстычнай кампаніяй у навейшай гісторыі, і менавіта яна наглядна прадэманстравала высокія маральна-баявыя якасці савецкіх воінаў. 76 савецкіх ваеннаслужачых былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, 103 узнагароджаны ордэнам Леніна, амаль 2 тысячы — ордэнам Чырвонага Сцяга, больш за 52 тысячы — ордэнам Чырвонай Зоркі. Там, на афганскай зямлі, нашым воінам неаднойчы даводзілася глядзець смерці ў вочы, аднак яны праявілі лепшыя агульначалавечыя якасці: сяброўства, узаемавыручку. І сёння яны ўмацоўваюць сваё баявое братэрства, клапоцяцца аб былых таварышах, атрымаўшых раненні і калецтвы, захоўваюць памяць аб загінуўшых.
Галіна Слабоднікава нагадала прысутным словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, выказаныя падчас сустрэчы з актывам Беларускага саюза вэтэранаў вайны ў Афганістане, аб тым, што воінам-афганцам неабходна прыняць эстафету патрыятычнага выхавання моладзі ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Да ведама прысутных было даведзена, што на завяршальным этапе знаходзіцца работа над кнігай “Чужая вайна”, ініцыятарам выпуску якой стала раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афга-ністане”. У выданні будуць утрымлівацца аўтабіяграфічныя звесткі аб воінах-інтэрнацыяналістах раёна, іх успаміны аб той вайне, пісьмы родным і сябрам.
Тысячам людзей афганская вайна нанесла балючыя раны. На чужой зямлі загінулі і трое нашых землякоў: Пётр Петрусевіч, Віктар Шумілаў і Аляксандр Ядлоўскі. Раённы ваенны камісар выказаў шчырыя словы ўдзячнасці матулям і родным загінуўшых за дастойнае выхаванне сапраўдных сыноў сваёй Айчыны і перадаў ім юбілейныя медалі “У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане”. Памяць загінуўшых была ўшанавана мінутай маўчання.
Уручаючы юбілейныя медалі воінам-інтэрнацыяналістам, раённы ваенны камісар Сяргей Паддубны адзначыў, што “гарачая кропка” пад назвай Афганістан паказала: нашы салдаты дастойныя гераізму бацькоў і дзедаў, якія перамаглі фашызм.
Усяго ў гэты дзень было ўручана 46 медалёў. Сярод узнагароджаных быў і Мікалай Пад’ялоўскі, які ў 70-я гады прымаў удзел у ліквідацыі лакальнага канфлікту ў Егіпце.
Віншуючы воінаў-інтэрнацыяналістаў з заслужанай узнагародай, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Сафронаў адзначыў, што людзі, якія ў мірны час апынуліся ў пекле вайны за межамі Радзімы, заслужылі павагу і гонар. І сёння многія з іх захавалі дух салідарнасці і ўзаемавыручкі, яны па-ранейшаму застаюцца моцнымі ў жыцці, вучаць моладзь стойкасці, мужнасці і адданасці сваёй справе.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.
На здымках: юбілейны медаль Аляксандру Габрусю ўручае раённы ваенны камісар Сяргей Паддубны; сястра і матулі загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024