Юныя кіраўчане выбіраюць будучую прафесію

Юныя кіраўчане выбіраюць будучую прафесію

Проф-3Проф-4 Проф-1 Проф-2
Вельмі важна, выбіраючы шлях у дарослае жыццё, валодаць ведамі пра асноўныя накірункі развіцця сацыяльна-эканамічнага комплексу нашай краіны, новыя спецыяльнасці і мадэлі прафесійнай адукацыі розных узроўняў, перавагу ў атрыманні рабочых прафесій і іх неабходнасць сёння на рынку працы, магчымасці далейшага працаўладкавання.

Сёлета 101 вучань 11 класаў і каля 215 — 9 класаў школ раёна стануць выпускнікамі. Зараз у гэтых рабят адзін з самых складаных і лёсавызначальных этапаў жыцця — выбар будучай прафесіі. Навучальныя ўстановы прапануюць шмат розных спецыяльнасцей, а выбар трэба зрабіць на карысць адной. Для таго, каб не памыліцца, неабходна загадзя пазнаёміцца з прафесіямі. Значную дапамогу ў гэтым аказвае правядзенне прафарыентацыйных сустрэч, падчас якіх можна атрымаць шмат карыснай інфармацыі, сарыентавацца пры выбары прафесіі і навучальнай установы.

“Выбіраем прафесію” — дэвіз сёлетняй прафарыентацыйный сустрэчы з выпускнікамі школ раёна, якая адбылася ў дзіцячай школе мастацтваў г.Кіраўска.
Метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Вавілава агучыла лічбы маніторынгу, якія сведчаць аб колькасці рабят, вызначыўшыхся ўжо са сваёй будучай прафесіяй. Яна параіла выпускнікам выбіраючы будучую прафесію, не арыентавацца толькі на тое, што папулярна і прэстыжна ў моладзі сёння. Трэба ведаць свае моцныя і слабыя бакі, бо па-сапраўднаму паспяховым можна стаць толькі ў той сферы дзейнасці, да якой ёсць схільнасці, якая падабаецца, адзначыла спецыяліст.
Спецыяліст-юрыст, спецыяліст па падрыхтоўцы кадраў аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Вольга Жвырблеўская, галоўны спецыяліст сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Каранкевіч давялі да ведама выпускнікоў інфармацыю аб найбольш запатрабаваных прафесіях і вакансіях у нашым раёне.
Па традыцыі, знаёмства з навучальнымі ўстановамі рэспублікі, прадстаўнікі якіх прыбылі на прафарыентацыйную сустрэчу з рабятамі, праходзіла ў форме размовы і дэманстрацыі слайдаў-прэзентацый. Старшакласнікі мелі магчымасць даведацца не толькі пра ўмовы прыёму ў тую ці іншую навучальную ўстанову, але і створаныя там умовы для вучобы, пражывання і правядзення вольнага часу.
Падчас адбыўшагася мерапрыемства шмат цікавага пачулі выпускнікі аб даўно вядомых вышэйшых навучальных установах, сярод якіх — МДУ імя А.А.Куляшова, Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і іншыя.
Сваё меркаванне аб атрыманні прафесійна-тэхнічнай адукацыі выказалі прадстаўнікі Магілёўскага гандлёвага каледжа спажыўкааперацыі і прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага, Клічаўскага аграрна-тэхнічнага каледжа, а таксама Жыліцкага сельгаскаледжа і ліцэя №15.
У сваіх выступленнях прадстаўнікі гэтых навучальных устаноў звярнулі ўвагу на тое, што на сучасным рынку працы адчуваецца запатрабаванасць у свайго роду “тэхнічнай эліце”: рабочых і служачых з добра развітымі практычнымі навыкамі працоўнай дзейнасці, здольных ісці ў нагу з хутка развіваючыміся тэхналогіямі.
Аб высакароднай прафесіі медыцынскага работніка і найбольш запатрабаваных спецыялістах у гэтай сферы расказала ўрач-педыятр райбальніцы Ганна Дваракова. Супрацоўнікі РАУС Мікалай Назарчук і РАНС Арцём Марозаў пазнаёмілі рабят з умовамі паступлення і навучання ў спецыялізаваных навучальных установах, а таксама расказалі аб перспектыўнасці службы прадстаўнікоў сілавых структур. Зразумела, ніводнае ўрачыстае мерапрыемства ці свята не абыходзяцца без удзелу работнікаў культуры. Гэтая сфера дзейнасці ніколі не губляе сваёй актуальнасці. Аб тым, якія спецыяльнасці можна набыць у Беларускім дзяржуніверсітэце культуры і мастацтваў, а таксама Магілёўскім бібліятэчным каледжы імя А.С.Пушкіна расказалі рабятам работнікі культуры Марына Мікешына і Дзіяна Сухарава.
Пры выбары прафесіі юнакам і дзяўчатам прапанавалі асаблівую ўвагу звяртаць на асаблівасці свайго характару і здароўя: некаторыя віды работ маюць медыцынскія супрацьпаказанні. Трэба таксама прааналізаваць актуальнасць і перспектыўнасць прафесіі, але, у той жа час не варта гнацца толькі за прэстыжнай, грашовай, актуальнай работай, калі чалавек не ўпэўнены ў сваім жаданні сапраўды займацца гэтым усё жыццё.
Падчас прафарыентацыйнай сустрэчы рабяты мелі магчымасць задаць цікавячыя іх пытанні і атрымаць вычарпальныя адказы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие ветераны! Искренне поздравляем вас с 79-летием Великой Победы!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Лукашенко: правда о Великой Победе оберегает нашу землю от угроз нового времени

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх